Зьява гэтая ёсьць у літаратурах многіх краін, адзін з найбольш вядомых прыкладаў — француз беларускага паходжаньня Гіём Апалінэр са сваім зборнікам «Каліграмы» (1918). Першым жа з нашых суайчыньнікаў да фігурных вершаў пачаў зьвяртацца яшчэ ў XVII стагодзьдзі знакаміты паэт эпохі барока Сімяон Полацкі. Але традыцыі яго жывуць і разьвіваюцца і ў наш час. Літаратурна-візуальную творчасьць некаторых аўтараў (прыкладам, Людкі Сільновай, Дзьмітрыя Плакса) ужо разглядаў Анатоль Івашчанка ў адным з колішніх выпускаў «Пяцікніжжа Свабоды» (пра кнігі-экспэрымэнты). Цяпер пагаворым пра іншых паэтаў, для якіх таксама мае значэньне графічная форма вершаў.
«Беларусь яшчэ мала хто знае, / нават тут, — у самой Беларусі», — напісаў паэт Андрэй Александровіч у сваёй кніжцы «Прозалаць» (1926). Напэўна, мала хто знае і тое, што хавае ў сабе гэты зборнічак. А ў ім, акрамя ўзораў, так бы мовіць, традыцыйнай камсамольскай і «прафэсійнай» лірыкі, можна сустрэць і творы ў форме трыкутніка, шасьцікутнай зоркі, а таксама эпаманіён — «старую форму верша», якую ня знойдзеш у сучасных літаратуразнаўчых даведніках.
Сваёй кнігай Александровіч засьведчыў адраджэньне візуальных формаў у беларускай паэзіі ХХ ст. і бадай першым у нашай літаратуры сьвядома адмовіўся ад знакаў прыпынку дзеля эстэтычных мэтаў: «о / хто / ня чуў / гул працы / на заводзе / калі вясна / праменьнямі гуляе ля машын / калі як пырскі серабра / стальны імглівіць пыл / той хараство жыцьця / ня здолеў напаткаць / я чую сьпеў вясны / калі кіпіць завод / калі льле сьлёзы сталь / агнём халодна-сінім / твой сьпеў вясна — завод / а вольнасьць — сьпеў вясны / на заводзе / вясна мая / песьню / табе / пяю / я». Звычайна гучыць для паэзіі 1920-х? А вось выглядае незвычайна — у выглядзе зоркі. Такое вось пралетарскае барока.
Хоць Алесь Пісьмянкоў, падобна, Сімяону Полацкаму, і пісаў вершы ў форме крыжа, гэтая кніга стала візуалістычнай найперш дзякуючы супрацоўніцтвам з У. Бутрамеевым, які выступіў як мастак і дызайнэр і здолеў адчуць вершы А. Пісьмянкова настолькі, каб злучыць іх у адзінае са сваімі малюнкамі і калажамі. Паэтычныя радкі — розных памераў і шрыфтаў — бягуць у розных напрамках поруч з працамі мастака. Радкі агінаюць фотавыяву аўтара («Стрункія сосны / На беразе стромкім / Хлопчык бялявы»), ляжаць на галінах дрэў («Бяссонныя ночы — / У мінулае віза»), ператвараюцца то ў контуры-абрысы аголеных жаночых постацяў («Сьніцца рэчанька, рачулка, / Кладкі, кладачкі, масткі»), то ў квадратныя рамы акна («Квадрат акна. Квадрат двара. / І груша-дзічка ў тым квадраце — / Мая журботная сястра, / Дачка пакутніцы-прамаці»), то ў стрэлкі гадзіньніка («Раней / прасьцей / жылі / на сьвеце... / Раней... / — Раней / былі / мы / дзеці!»). Дарэчы, вобраз гадзіньніка — адзін са скразных у кнізе. Ключавыя матывы Каханьня і Часу пранізваюць усю кнігу, часта ў спалучэньні аднаго з другім, ствараючы кранальнае настальгічнае адчуваньне.
Як пазначана ў анатацыі, «храм хараства і смутку — гэта наш зямны сьвет, грэшны і сьвяты, раскошны і драматычны, зьменлівы і трывалы, сьвет любові і памяці». Аднак так можна было б назваць і той асабісты паэтычны сьвет, які раскрывае аўтар у сваёй кнізе. Многія вершы ў ёй напоўнены лагодай, замілаваньнем і любоўю ўва ўсіх яе праявах. Можна сустрэць і матыў стварэньня, будаваньня — калі ня храму, дык палаца: «Я збудую палац табе, / самы сьветлы, прасторны, / непаўторны, як шчырая песьня, / я збудую палац, у падобным якому / не жыла ні адна каралева», — зьвяртаецца лірычны герой да каханай.
Свой уласны «Храм хараства і смутку» Васіль Жуковіч зрабіў трывалым як па зьмесьце, так і па форме. Плёнам паэтычнага дойлідзтва сталі і «проста» лірычныя вершы, і санэты, трыялеты, акравершы, а таксама фігурныя, белыя і апавядальныя вершы. Фігурныя — гэта, умоўна кажучы, верш-дрэва, верш-шар, верш-дарога, верш-трыкутнік і верш-келіх. Напэўна, такія сымэтрычныя, прыемныя воку формы падаліся паэту ідэальнымі, каб адлюстраваць у іх усю дасканаласьць апяванага ім сьвету.
Сярод шмат чаго іншага (вершаў, прозы, эсэ, успамінаў, дакумэнтаў і г. д.) у кнізе ёсьць і разьдзел «Візуаліі». Адзін зь вершаў мае доўгую назву «Партрэт ДНК падчас трызьненьня з бадуна адначасова на дзьвюх мовах». Аднак мала падобна, што ствараў свае «Візуаліі» ў згаданым стане — усе яны дастаткова рацыяналістычныя, а многія, нягледзячы на, здавалася б, выразны фармальна-гульнёвы пачатак, адлюстроўваюць адчай і безвыходнасьць. Яны распавядаюць пра «турму квадратаў», бесхрыбетнае «чарвячынае тулава» беларускага грамадзтва, «ласо калючага дроту», «тату-літарную кашу», «зааблёчныя [аўтарскі наватвор!] дамы», «пашчу гнілога памідора, што коціцца на п’едэстал», «глыбокія траншэі ў нашых надзеях» — і ўсё гэта дадаткова «праілюстравана» графічнай формай вершаў. Але вось сярод іх зьяўляецца вясёлая і гарэзьлівая «Вагітная»:
трошачка
матрошачка
трошка
матрошка
т р о х а
м а т р о х а
т р о ш ы ш ч а
м а т р о ш ы ш ч а
Нарэшце тое, чым займаўся апошнія гадоў дзесяць Дзьмітры Дзьмітрыеў, выйшла пад адной вокладкай. А працуе гэты магілёўскі паэт пераважна ў рэчышчы літаратурнай камбінаторыкі — піша паліндромы літаральныя («яна грае, арган — я») і паскладовыя (— лякуеш, куля? / — гуманізм? — магу!«), гетэраграмы («п’е струна ціш. / кода — / п’ес труна. / ці шкода?»), транспаліты (уласнае вынаходніцтва Дз. Дзьмітрыева; працытаваць цяжка) і інш. Але, напэўна, самы «цьвік» кнігі — мініятуры, створаныя ў экзатычнай для беларускай літаратуры форме амбіграмы. Гэта калі асаблівасьці вынайдзенага аўтарам шрыфту дазваляюць дачытаць фразу, перакуліўшы аркуш дагары нагамі. «Мода — што?!» — бачыць чытач пастаўленае аўтарам пытаньне. А перакуліўшы кнігу, атрымлівае адказ: «Кошт — грош». «Гад занімае пасад», — скрушна зазначае паэт, але магічная магчымасьць перакульваньня здольная абнадзеіць: «бадай замінае Бог». Ёсьць і звароты да літаратурнай клясыкі. Чытаем «Магутны Божа», а зірнуўшы дагары нагамі, атрымліваем — што б вы думалі? — вядома ж, «уладар Сусьвету»!
Кнігу Дзьмітрыя Дзьмітрыева «Ліра сьпіралі» нават безь перабольшаньня можна назваць новым словам у беларускай паэзіі.
Андрэй Александровіч. Прозалаць
Менск: Выданьне ЦБ «Маладняка», 1926

Алесь Пісьмянкоў. Вершы
Менск: Мастацкая літаратура, 1997
Хоць Алесь Пісьмянкоў, падобна, Сімяону Полацкаму, і пісаў вершы ў форме крыжа, гэтая кніга стала візуалістычнай найперш дзякуючы супрацоўніцтвам з У. Бутрамеевым, які выступіў як мастак і дызайнэр і здолеў адчуць вершы А. Пісьмянкова настолькі, каб злучыць іх у адзінае са сваімі малюнкамі і калажамі. Паэтычныя радкі — розных памераў і шрыфтаў — бягуць у розных напрамках поруч з працамі мастака. Радкі агінаюць фотавыяву аўтара («Стрункія сосны / На беразе стромкім / Хлопчык бялявы»), ляжаць на галінах дрэў («Бяссонныя ночы — / У мінулае віза»), ператвараюцца то ў контуры-абрысы аголеных жаночых постацяў («Сьніцца рэчанька, рачулка, / Кладкі, кладачкі, масткі»), то ў квадратныя рамы акна («Квадрат акна. Квадрат двара. / І груша-дзічка ў тым квадраце — / Мая журботная сястра, / Дачка пакутніцы-прамаці»), то ў стрэлкі гадзіньніка («Раней / прасьцей / жылі / на сьвеце... / Раней... / — Раней / былі / мы / дзеці!»). Дарэчы, вобраз гадзіньніка — адзін са скразных у кнізе. Ключавыя матывы Каханьня і Часу пранізваюць усю кнігу, часта ў спалучэньні аднаго з другім, ствараючы кранальнае настальгічнае адчуваньне.
Васіль Жуковіч. У храме хараства і смутку: Кніга паэзіі
Менск: Мастацкая літаратура, 2003
Як пазначана ў анатацыі, «храм хараства і смутку — гэта наш зямны сьвет, грэшны і сьвяты, раскошны і драматычны, зьменлівы і трывалы, сьвет любові і памяці». Аднак так можна было б назваць і той асабісты паэтычны сьвет, які раскрывае аўтар у сваёй кнізе. Многія вершы ў ёй напоўнены лагодай, замілаваньнем і любоўю ўва ўсіх яе праявах. Можна сустрэць і матыў стварэньня, будаваньня — калі ня храму, дык палаца: «Я збудую палац табе, / самы сьветлы, прасторны, / непаўторны, як шчырая песьня, / я збудую палац, у падобным якому / не жыла ні адна каралева», — зьвяртаецца лірычны герой да каханай.
Свой уласны «Храм хараства і смутку» Васіль Жуковіч зрабіў трывалым як па зьмесьце, так і па форме. Плёнам паэтычнага дойлідзтва сталі і «проста» лірычныя вершы, і санэты, трыялеты, акравершы, а таксама фігурныя, белыя і апавядальныя вершы. Фігурныя — гэта, умоўна кажучы, верш-дрэва, верш-шар, верш-дарога, верш-трыкутнік і верш-келіх. Напэўна, такія сымэтрычныя, прыемныя воку формы падаліся паэту ідэальнымі, каб адлюстраваць у іх усю дасканаласьць апяванага ім сьвету.
Серж Мінскевіч. Я з Бум-Бам-Літу
Менск: Логвінаў, 2008
Сярод шмат чаго іншага (вершаў, прозы, эсэ, успамінаў, дакумэнтаў і г. д.) у кнізе ёсьць і разьдзел «Візуаліі». Адзін зь вершаў мае доўгую назву «Партрэт ДНК падчас трызьненьня з бадуна адначасова на дзьвюх мовах». Аднак мала падобна, што ствараў свае «Візуаліі» ў згаданым стане — усе яны дастаткова рацыяналістычныя, а многія, нягледзячы на, здавалася б, выразны фармальна-гульнёвы пачатак, адлюстроўваюць адчай і безвыходнасьць. Яны распавядаюць пра «турму квадратаў», бесхрыбетнае «чарвячынае тулава» беларускага грамадзтва, «ласо калючага дроту», «тату-літарную кашу», «зааблёчныя [аўтарскі наватвор!] дамы», «пашчу гнілога памідора, што коціцца на п’едэстал», «глыбокія траншэі ў нашых надзеях» — і ўсё гэта дадаткова «праілюстравана» графічнай формай вершаў. Але вось сярод іх зьяўляецца вясёлая і гарэзьлівая «Вагітная»:
трошачка
матрошачка
трошка
матрошка
т р о х а
м а т р о х а
т р о ш ы ш ч а
м а т р о ш ы ш ч а
Дзьмітры Дзьмітрыеў. Ліра сьпіралі
Менск: Логвінаў, 2013