Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хабарніку з гарвыканкаму адмовіліся зьмякчыць прысуд


Ігар Васільеў, архіўнае фота
Ігар Васільеў, архіўнае фота
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду Беларусі разгледзела 14 чэрвеня ў касацыйным парадку скаргу адваката былога першага намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму Ігара Васільева і пакінула ў сіле прысуд Менскага абласнога суду. Былы чыноўнік асуджаны на 14 гадоў пазбаўленьня волі.

У касацыйнай скарзе Васільеў прасіў зьменшыць тэрмін пакараньня, абаронца асуджанага прасіла адмяніць прысуд і спыніць вытворчасьць па крымінальнай справе, паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суду Марыя Лапо.

Ігара Васільева прызналі вінаватым у хабары ў асабліва буйных памерах.

Чыноўніка арыштавалі 6 ліпеня 2012 году пры спробе атрыманьня часткі хабару ў памеры 500 тысяч даляраў ЗША. Судовы працэс доўжыўся з 20 сьнежня і праходзіў у адкрытым і закрытым рэжымах.

Менскі абласны суд пакараў Васільева пазбаўленьнем волі тэрмінам на 14 гадоў у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG