Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: У будаўніцтве поўны абвал і карупцыя


Аляксандар Лукашэнка сёньня канстатаваў крытычную сытуацыю ў будаўнічай галіне.

Заява прагучала на нарадзе па праблемных пытаньнях будаўніцтва:

«Сытуацыя ў будаўніцтве ня проста насьцярожвае, а складаецца як крытычная. І ня толькі таму, што ў будаўнікоў недастатковыя аб’ёмы, пытаньне ў тым, што які кірунак ні вазьмі — у будаўніцтве поўны абвал, пачынаючы ад незадаволенасьці грамадзян тэрмінамі, якасьцю і коштам будаўніцтва і заканчваючы той карупцыяй, у якой загрузла ўся галіна».

Лукашэнка нагадаў, што для выяўленьня і ліквідацыі недахопаў у гэтай сфэры была створана спэцыяльная група, вынікі працы якой будуць прадстаўленыя ў верасьні, паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG