Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей бачыць пазытыўныя тэндэнцыі ў адносінах з Эўразьвязам


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі заявіў у Баку, што Менск хоча канструктыўнага дыялёгу з Эўразьвязам, які зьяўляецца адным з прыярытэтных гандлёвых партнэраў Беларусі.

Заявы прагучалі ў аўторак у выступе Ўладзімера Макея ў Баку, у Азэрбайджанскай дыпляматычнай акадэміі.

«Яны (Эўразьвяз) разумеюць, што санкцыі не прыводзяць да пазытыўных перамен, а толькі азначаюць, што адносіны знаходзяцца на мёртвым пункце. Мы хочам праводзіць з Эўразьвязам канструктыўны дыялёг, і апошнім часам на гэтым кірунку зьяўляюцца пазытыўныя тэндэнцыі», — цытуе Макея польскае агенцтва ПАП.

Макей заявіў што Беларусь прапануе Эўразьвязу «адкрытую, канструктыўную і карысную для абодвух бакоў супрацу», а таксама прызнаў, што ЭЗ — адзін з гандлёвых прыярытэтаў Беларусі: на Эўразьвяз прыпадае 40 працэнтаў беларускага экспарту, у той час як на Расею — 47 працэнтаў.

«Беларусь мае з Эўразьвязам станоўчае гандлёвае сальда, якое складае 8 мільярдаў даляраў, пры тым, што ў гандлі з Расеяй сальда адмоўнае», — зазначыў Макей.

Ён падкрэсьліў, што Расея застаецца галоўным палітычным і эканамічным партнэрам Беларусі: двухбаковы таваразварот паміж абедзьвюма краінамі складае 44 мільярды даляраў.

У рамках візыту ў Баку Макей таксама сустрэўся з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым, міністрам замежных спраў Эльмарам Мамэд’яравым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG