Вядомая польская фундацыя абвясьціла амбітны плян стварэньня Міжнароднага беларускага архіву.
Дырэктар фундацыі Зьбігнеў Глюза з гэтай нагоды заявіў, што «цяперашнія беларускія ўлады ня толькі не падтрымліваюць працу, прысьвечаную найноўшай гісторыі, але дзейнічаюць у кірунку яе фальшаваньня, таму цэнтар працаў дзеля зборнай памяці Беларусі павінен паўстаць за яе межамі».
Архіў будзе створаны цягам паўгода ў Варшаве. Зь цягам часу ён пачне дзейнічаць у многіх краінах — усюды, дзе супрацоўнічаць зь ім захочуць людзі, зьвязаныя зь Беларусьсю. А пакуль што фундацыя запрашае да супрацоўніцтва беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
Міжнародны беларускі архіў перадусім зоймецца 20-м стагодзьдзем, зазначае спадар Глюза: «Мы будзем зьбіраць пісьмовыя дакумэнты, успаміны і дзёньнікі, унікальныя публікацыі, фота, кіно, відэазапісы — пераважна па-беларуску, хоць з павагай будзем ставіцца і да іншых моваў. Калі-небудзь збор будзе перададзены ў Менск, як толькі ён стане сталіцай дэмакратычнай краіны».
Першая сустрэча арганізатараў архіва зь беларусамі, гатовымі да супрацоўніцтва, пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня ў Варшаве ў Доме сустрэч з гісторыяй (Dom Spotkań z Historią), Варшава, вуліца Нарбута, 29.
Ахвотных просяць адгукнуцца да 11 чэрвеня. Кантакт арганізатараў: Maciej Wyrwa, Ośrodek KARTA, 02-536 Warszawa, ul. Narbutta 29, tel.: (+48 22) 646-47-20, e-mail: mab@karta.org.pl.