Паводле Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, штогод выкідаецца 1,3 мільярда тон харчоў. Гэта колькасьць прадуктаў харчаваньня, якая прадукуецца, прыкладам, у некалькіх краінах Афрыкі разам узятых. У той жа час кожны сёмы чалавек у сьвеце кладзецца спаць галодным, а больш як 20 000 дзяцей ва ўзросьце да 5 гадоў штодзень паміраюць ад голаду.
А ці выкідаюць беларусы рэшткі ежы на сьметнік? І што робяць крамы з пратэрмінаванымі прадуктамі?
Маладая маці з Чэрвеня Тацяна Карповіч кажа, што стараецца набываць ежу з такім разьлікам, каб яна разыходзілася да таго, як сапсуецца. Аднак, вядома, часам нешта ўсё роўна не зьядаецца:
«Я — не эканомная ў пляне прадуктаў. Аднак усё ж на сьметнік стараемся не выкідаць. Калі застаецца хлеб ці батон, то адвозім знаёмым, якія гадуюць курэй. Калі кілбаса — тады тым, у каго ёсьць сабакі. Я лічу, што сапсаванае ці пратэрмінаванае есьці нельга. Іншая рэч, што ня так даўно я набыла ў краме маянэз, які быў пратэрмінаваны. Я звычайна не патрабую вярнуць назад грошы, таму проста выкінула пачак у сьметніцу».
Праверкай якасьці і тэрмінаў прыдатнасьці прадуктаў у крамах займаецца Санітарна-эпідэміялягічная служба. Кіраўніца аддзелу гігіены гэтай установы ў Савецкім раёне Менску Ірына Гуло кажа, што пры выяўленьні пратэрмінаваных прадуктаў краму штрафуюць, а на прадукцыю накладаецца забарона рэалізацыі, пасьля чаго яе мусяць утылізаваць. Утылізацыя адбывацца рознымі шляхамі — нешта зьнішчаецца, нешта выкарыстоўваецца далей, але ў іншай якасьці:
«За ўтылізацыю такога тавару нясе адказнасьць адміністрацыя гандлёвага аб’екта. Пасьля яны нас інфармуюць пісьмова пра тое, што яны зрабілі зь няякасным таварам. Пратэрмінаваныя прадукты, паводле правілаў, падлягаюць абавязковай утылізацыі, пастаўшчык такі тавар не павінен прымаць назад. Варта адзначыць, што ў гандлёвай сетцы такія выпадкі — гэта ўсё ж выпадковасьць, дзесьці недагледзелі, дзесьці забыліся. Калі гаварыць пра рынкі і гандаль „з рук“, то гэта робіцца адмыслова».
Паводле словаў супрацоўніка аддзелу маркетынгу сеткі крамаў «Суседзі», выпадкі, калі нешта не прадалося ці сапсавалася, тут імкнуцца зьвесьці да мінімуму. Для гэтага ў кожнай краме спэцыялісты распрацоўваюць колькасьць закупаў тых ці іншых тавараў з улікам попыту і тэрмінаў прыдатнасьці:
«У нас такіх выпадкаў — мінімум. Калі гэта зачарсьцьвелы хлеб — то вяртаем пастаўшчыкам, стараемся дамовіцца, каб можна было вярнуць. А ўвогуле — навошта замаўляць тое, што ня будзе раскупляцца? Ёсьць аб’ёмы продажаў, ёсьць графік паставак, які складаецца такім чынам, каб тавары, якія маюць тэрмін прыдатнасьці, прадаваліся ў рамках гэтага тэрміну».
Калі трэба ўтылізаваць хлебабулачныя вырабы, то яны ідуць на корм жывёлам. Распавядае начальнікі аддзелу забесьпячэньня КУП «Менскхлебпрам» Мікалай Васянкоў:
«У нас гэта называецца — санітарныя адкіды. Мы іх пасьля прадаём на корм жывёлам. Другасна нічога не перапрацоўваем. Калі, напрыклад, торт падчас перавозкі зваліўся, папсаваўся малюнак крэмам, яго прадаць ужо нельга. Перарабіць яго таксама нельга. Таму ён ідзе ў санітарныя адкіды. А вяртаньняў з гандлёвых сетак у нас няма. Толькі тое, што з нашай віны папсавана».
У вытворчасьці мясной прадукцыі таксама імкнуцца мінімізаваць страты і ўжо на этапе дамовы з крамамі агаворваюць немагчымасьць вяртаньня тавару назад. Напрыклад, на Віцебскім мясакамбінаце ніколі не дазваляюць вяртаць кілбасы на вытворчасьць. Іншая рэч — брак на вытворчасьці. Гаворыць Наталя Каршунова, намесьніца начальніка аддзелу рэалізацыі прадукцыі гэтага прадпрыемства:
«Праз нас вяртаньне не ідзе. Такога, каб тавар не раскупіўся, не бывае. У нас ёсьць дамова на пастаўку прадукцыі, яна не прадугледжвае вяртаньня. Калі, напрыклад, лопнуў батон кілбасы і да нас зьвярнуўся пакупнік, то разам з вэтурачом складаем акт і вяртаем грошы. А кілбаса ідзе на прамперапрацоўку».