Дэлегацыя беларускай апазыцыі ўжо прыбыла ў Брусэль. У яе складзе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валеры Ухналёў, адзін зь лідэраў Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч, прадстаўнікі БХД і кампаніі «Гавары праўду».
Як паведаміў «Свабодзе» старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сёньня значных сустрэч у дэлегацыі няма, асноўныя падзеі чакаюцца заўтра. У прыватнасьці, 28 траўня ў Брусэлі адбудзецца пасяджэньне рабочай групы па Беларусі.
Паводле Янукевіча, беларускія дэмакратычныя партыі і арганізацыі гатовыя выказаць сумесную пазыцыю па шэрагу пытаньняў:
«Мы вітаем дыялёг, але падкрэсьліваем, што ён павінен быць абумоўленым. Паўнавартасны, паўнафарматны дыялёг можа быць толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў і аднаўленьня іх у палітычных і грамадзянскіх правах. Мы лічым гэта вельмі важнай перадумовай», — сказаў Янукевіч.
У Бруселі заплянаваная сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазыцыйнай дэлегацыі з віцэ-прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту Яцэкам Пратасевічам, іншыя перамовы.
Удзелу беларускага ўладнага боку у Эўранэсьце не чакаецца, Палату прадстаўнікоў у Эўрапарлямэнце ня лічаць свабодна абраным парлямэнтам.