Юстас Палецкіс нарадзіўся 1 студзеня 1942 году ў Самары (тады Куйбышаў), Расея, у сям'і літоўскага савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча ў эвакуацыі.
Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, факультэт журналістыкі (1959–1964). У 1966–69 гадах навучаўся ў Вышэйшай дыпляматычнай школе МЗС СССР.
Працаваў намесьнікам загадчыка замежнага аддзелу ЦК Камуністычнай партыі Літоўскай ССР, загадваў аддзелам культуры ЦК КПЛ, потым – аддзелам ідэалёгіі, у 1989–90 гадах – сакратар ЦК КПЛ.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Літоўскай ССР, калі той 11 сакавіка 1990 году абвясьціў аднаўленьне незалежнасьці Літвы.
Замежнапалітычны дарадца прэзыдэнта Літоўскай Рэспублікі (1993–1996). Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Злучаным Каралеўстве, акрэдытаваны таксама ў Ірляндыі і Партугаліі (1996–2001). Намесьнік міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі (2002–2004).
Намесьнік старшыні Дэмакратычнай рабочай партыі Літвы (1990–1991). Намесьнік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы (з 2009).
Сябра Эўрапейскага Парлямэнту, уваходзіць у Камітэт па міжнародных справах.
Сябра Літоўскага саюзу журналістаў. Аўтар шэрагу кніг.
Удзельнік зборнай Літвы па водным пола, шматразовы чэмпіён Літвы (1963–1967).
Кавалер ордэна «За заслугі перад Літоўскай Рэспублікай» (2003), мэдаля незалежнасьці Літвы (2000). Рыцар Каралеўскага швэдзкага ордэна Палярнай Зоркі (1994).