Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 384 ад 16 траўня 2013 года «Аб умовах і парадку ўсталяваньня на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый», якая размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Адмысловага дазволу не патрабуецца толькі для канструкцыяў для сушкі бялізны, калі яны размяшчаюцца ў межах унутранай прасторы лоджыі, прапісана ў дакумэнце.
Для атрыманьня дазволу фізычнай ці юрыдычнай асобе неабходна падаць у гарвыканкам заяву і пакет дакумэнтаў. Заяўнік павінен забяспечыць доступ у памяшканьне для прадстаўнікоў ЖКГ. Па выніках агляду будзе складзены акт — на падставе гэтага акту і пададзеных дакумэнтаў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган цягам месяца вынесе рашэньне.
Адмова можа быць абскарджаная ў судзе. У выпадку ж станоўчага рашэньня для ўстаноўкі інжынэрнага абсталяваньня неабходна заключыць дамову на выкананьне праектных работ, выканаўца якіх узгадняе праект з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Грамадзяне, якія раней усталявалі інжынэрнае абсталяваньне, таксама павінны атрымаць дазвол, для чаго неабходна правесьці за кошт замоўніка тэхнічнае абследаваньне на адпаведнасьць нормам і патрабаванням. У выпадку адмовы ў дазволе абсталяваньне будзе дэмантаванае за кошт таго, хто ўстанавіў гэтае абсталяваньне.
Пастанова ўступае ў сілу 22 траўня.