Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў дыпляматычных колах Кіргізстану.
Пасьля падзеяў красавіка 2010 году Курманбек Бакіеў жыве ў Беларусі. Тут жа, магчыма, і яго малодшы брат, былы начальнік прэзыдэнцкай аховы Жаныбек Бакіеў.
Беларусь адмаўляецца іх выдаваць.
"Беларускі бок пайшоў на перамовы. Мы аптымістычна глядзім на гэты працэс і будзем спадзявацца, што прынятыя рашэньні (у дачыненьні да Бакіевых) вернуць адносіны дзьвюх краін на ранейшы ўзровень і нават нададуць ім новы імпульс", – сказаў дыплямат.
Бакіеў і яго малодшы брат абвінавачваюцца на радзіме ў шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку – у расстрэле мітынгу ў цэнтры Бішкеку 7 красавіка 2010 году. Абодва былі завочна асуджаныя на доўгія тэрміны зьняволеньня за забойства былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Садыркулава.