Баі паўстанцаў з царскімі войскамі адбыліся ў гэтых мясьцінах у траўні 1863 года. І гэтыя баі былі пераможныя для паўстанцаў. Загіблых пахавалі побач са сваёй вёскай мясцовыя жыхары.
Гарадзенцы нанова ўпарадкавалі магілу паўстанцаў 21 траўня 2011 года. На месцы спарахнелага крыжа ўсталявалі новы крыж і помнік. Фундавалі гэтую дзейнасьць дзьве гарадзенскія фірмы: «Сьвідравіна» і «Крыга».
Зараз магіла паўстанцаў знаходзіцца ў памежнай зоне і патрапіць туды можна толькі з экскурсіяй праз турыстычную фірму, альбо набыўшы пропуск для праезду ў памежную зону.