Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьпяваю і пішу для розных беларусаў. У душу нікому ня лезу»


Аляксандар Кулінковіч
Аляксандар Кулінковіч

На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў лідэр гурту Neuro Dubel Аляксандар Кулінковіч.

Увечары 17 траўня ў клюбе «Цэнтар» у Палацы Рэспублікі адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурту да дня нараджэньня Аляксандра Кулінковіча. А 6 траўня Neuro Dubel узяў удзел у канцэрце «Дзень Радыё» ў Менску разам зь іншымі выканаўцамі, якія раней уваходзілі ў гэтак званы «чорны сьпіс» забароненых гуртоў — «:Б:Н:», «Крама», Памідораў. Да таго ж 11 траўня ўпершыню за многія гады гурт Neuro Dubel быў запрошаны на Беларускае тэлебачаньне, у перадачу канала «Беларусь-2» «Наперад у мiнулае», дзе гурт выканаў сваю вэрсію народнай песьні «Як служыў я ў пана».

Таксама нагадаем, што гэтымі днямі праходзіць конкурс «Эўрабачаньне», які традыцыйна прыцягвае ўвагу да праблемаў беларускай музыкі і шоў-бізнэсу.

Прачытаць адказы Аляксандра Кулінковіча можна ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG