У сваім блогу, апублікаваным у газэце New York Times, 37-гадовая маці шасьцярых дзяцей тлумачыць прычыны, паводле якіх яна прыняла рашэньне легчы пад нож.
Яна распавядае, што лекары ацанілі верагоднасьць яе захворваньня на рак малочнай залозы прыблізна ў 87%, а на рак яечнікаў — у 50%. «Я вырашыла апярэдзіць падзеі і зьвесьці рызыку да мінімуму», — піша акторка.
Анджаліна Джалі паведаміла, што лячэбныя працэдуры пачаліся ў лютым і былі завершаныя да канца красавіка.
Джалі патлумачыла, што яе маці амаль дзесяць гадоў змагалася з ракам і памерла ў 56-гадовым узросьце. Акторка хацела супакоіць сваіх дзяцей, што тая ж хвароба не адбярэ яе ў іх. «Бо, па праўдзе кажучы, я зьяўляюся носьбітам «дэфэктнага» гена BRCA1, які рэзка падвышае рызыку разьвіцьця рака малочнай залозы і рака яечнікаў».
Як толькі Джалі даведалася, наколькі сур’ёзная справа, яна прыняла рашэньне прайсьці двухмесячны курс складаных апэрацый па двухбаковай мастэктаміі ў спалучэньні з плястычнымі апэрацыямі рэканструкцыі грудзей з дапамогай імплянтатаў.
Шанцы на разьвіцьцё рака малочнай залозы цяпер у яе зьнізіліся з 87% да менш чым 5%, — кажа акторка.
У артыкуле яна дзякуе свайму партнэру Брэду Піту за яго каханьне і падтрымку. «Я перакананая, што зрабіла цяжкі выбар, які ніякім чынам не прымяншае маёй жаноцкасьці», — сказала яна.
«Я спадзяюся, што любая жанчына, якая гэта прачытае, будзе ведаць, што ў яе заўсёды ёсьць выйсьце, што б з ёй ня здарылася», — заўважае Джалі. «Заклікаю ўсіх жанчын, асабліва калі ў вашай сям’і хтосьці хварэў на рак грудзей або яечнікаў: ня бойцеся шукаць інфармацыю і спэцыялістаў, якія могуць вам дапамагчы, і рабіце ўласны ўсьвядомлены выбар».
Галівудзкія зоркі Анджэліна Джалі і Брэд Піт жывуць разам з 2005 году, хоць і не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе. Яны выхоўваюць шасьцярых дзяцей, у тым ліку трох усыноўленых.
Піт і Джалі вядомыя сваёй актыўнай гуманітарнай дзейнасьцю. У 2001 годзе Джалі стала Паслом добрай волі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Яна таксама заснавала цэлы шэраг дабрачынных арганізацый, у тым ліку фонд «Джалі-Піт».
Крыніца www.bbc.co.uk