Паліна апавяла «Свабодзе», што ў новую кнігу Алеся Бяляцкага ўвойдуць ягоныя публіцыстычныя артыкулы, публікацыі на тэму правоў чалавека, якія друкаваліся ў тыднёвіку «Літаратура і мастацтва», бюлетэні «Права на волю», іншых выданьнях:
«У 1996–1997 гадах Алесь Бяляцкі вёў штотыднёвую калёнку ў ЛіМе, частка артыкулаў была літаратуразнаўчымі, многія зь іх увайшлі ў сёлетнюю кнігу Алеся «Асьвечаныя Беларушчынай». А частка тых артыкулаў была публіцыстычная, і мы будзем іх ставіць у другую кнігу. Калі цяпер чытаць тыя штотыднёвыя калёнкі Бяляцкага, то бачная дынаміка пагаршэньня сытуацыі ў краіне. Алесь пісаў пра тое, што бачыў, пра затрыманьні на мітынгах, пра зьбіцьцё, пра катаваньні, ён апісваў свае размовы з паліцыянтамі, параўноўваў тыя напады з «эскадронамі сьмерці», хоць гэта яшчэ было да зьнікненьня палітыкаў. Тады гэта яшчэ можа было друкаваць у «ЛіМе».
Сярод пазьнейшых публікацыяў Алеся Бяляцкага, якія таксама ўвойдуць у новую кнігу, — ягоныя артыкулы пра гісторыю і філязофію правоў чалавека.
Якія канкрэтна артыкулы ўключыць у кнігу — Алесь вызначае сам. Свае пажаданьні ён перадае Паліне ў лістах з турмы:
«Алесь прышле мне плян, як ён бачыць кнігу, і я пачну зьбіраць матэрыял. Схема ўжо распрацаваная падчас працы над кнігай „Асьвечаныя Беларушчынай“. Калі я буду знаходзіць нешта дадатковае — буду пісаць яму і перапытваць. Гэта ў тым выпадку, калі ён застанецца за кратамі. У працы над кнігай я — ягоныя рукі, якія знаходзяцца на волі, а галава застаецца ў турме».
Новая кніга Алеся Бяляцкага будзе досыць аб’ёмная, як і «Асьвечаныя Беларушчынай». Яна мае выйсьці з друку ў 2014 годзе.