Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ едзе па чарнобыльскіх вёсках Магілёўшчыны


24 красавіка актывісты Партыі БНФ на чале з старшынём Аляксеем Янукевічам наведаюць адселеныя вёскі ў Чэрыкаўскім раёне.

На месцы былых паселішчаў Вепрын, Чудзяны, Малінаўка ды некалькіх дзясяткаў іншых усталяваныя памятныя знакі.

Партыйныя актывісты зьбіраюцца прыбраць тэрыторыю вакол помнікаў, а таксама ўшанаваць памяць ахвяраў Чарнобылю.

Да памятных знакаў грамадзкія актывісты ўскладуць кветкі і павяжуць стужкі.

У Чэрыкаве заплянаваная сустрэча з удзельнікамі ліквідацыі наступстваў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце Свабоды.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG