Ці можа дзяржава, якая вырашыла будаваць АЭС, даць свайму насельніцтву гарантыі бясьпекі? Чаму ў той самы час, калі іншыя краіны адмаўляюцца ад АЭС, Беларусь выяўляе настойлівасьць у яе будаўніцтве? Што гэта дасьць краіне? Ці можа сучасная Беларусь абысьціся без атамнай электраэнэргіі? І што можна яшчэ зрабіць, каб Астравец ня стаў новым Чарнобылем?
Свае аргумэнты «за» і «супраць» будаўніцтва АЭС выказалі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар фізыка-матэматычных навук Станіслаў Шушкевіч і каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі Тацяна Новікава. Вядоўца — Вячаслаў Ракіцкі.