Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка пра набыцьцё 30% клайпедзкага тэрміналу: «Зьдзелка даволі сумнеўная»


«Беларуськалій» набыў 30% клайпедзкага тэрмінала за 30 млн даляраў.

Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.

У Клайпедзкім порце 16 грузавых тэрміналаў, якія ўмоўна падзеленыя на тэрміналы вадкіх грузаў, тэрміналы сыпкіх і навалочных грузаў і тэрміналы генэральных грузаў.

Пра якія канкрэтна тэрміналы ідзе гаворка, пакуль не паведамляецца.

Такім чынам, беларускія грузы ня пойдуць у Расею.

Эканаміст, дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка выказаў меркаваньне, што гэты крок Беларусі не зусім прыязны да расейскага ўраду:

Леанід Заіка
Леанід Заіка
«Расея спадзявалася на выкарыстаньне Беларусьсю паўночных марскіх тэрміналаў. Была створаная магутная манаполія „Саюзкалій“, і вывозіць груз спадзяваліся праз Расею. Гэта ня вельмі прыстойна, бо ў Расеі Беларусь бярэ крэдыты па 2 мільярды даляраў. Таму мне падаецца, што гэта не зусім разумны ўчынак. Магчыма, хтосьці лабіраваў гэтую зьдзелку. Яна даволі сумнеўная і працуе не на карысьць адзінай мытнай прасторы».

Аляксандар Лукашэнка і летась, і сёлета ня раз публічна заяўляў, што Менск будзе разглядаць магчымасьць скарачэньня транзыту праз Клайпеду зь перакідкай грузаў у расейскія парты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG