На бясплатнай аснове кожны ахвочы можа палепшыць свае моўныя веды і практыку, удасканаліць веды па гісторыі і культуры Беларусі.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў: «Заняткі ладзяцца ў дзьвюх узроставых групах: навучэнцы 7–8 клясаў і 9–10 клясаў. Выкладаюць у асноўным кандыдаты і дактары навук. Глыбока вывучаем беларускую мову, гісторыю, літаратуру. Як сьведчаць першыя водгукі, дзецям вельмі цікава. Запрашаем далучацца і іншых — перадусім тых, хто хоча глыбей даведацца пра нашу гісторыю, мову, культуру. Курсы будуць працягвацца яшчэ некалькі месяцаў».
Адзін з выкладчыкаў моўных курсаў — мовазнаўца Лявон Баршчэўскі. Ён кажа, што магчымасьць атрымаць дадатковыя веды спрыяльна адбіваецца на пасьпяховасьці наведнікаў, што дэманструе досьвед апошніх гадоў:
«Ужо сем гадоў пры ТБМ працуюць курсы для дзяцей, якія хочуць падцягнуць, вывучыць, набыць дасканаласьць у беларускай мове — як вуснай, так і пісьмовай. Гэтаксама даюцца добрыя веды па гісторыі: перадусім па гісторыі Беларусі, але крыху і па агульнай гісторыі. Гэтыя курсы дапамагаюць дзецям нашмат лепш рыхтавацца да агульных іспытаў за базавую школу, за сярэднюю школу. Таму запрашаем дзяцей з 7 па 10 клясы. Заняткі — кожны панядзелак і кожную сераду ад 16-й гадзіны да 18-й — вядуць вопытныя выкладчыкі з навуковымі ступенямі, асы сваёй справы. Як правіла, вынікі супольных заняткаў паказвалі: дзеці, якія хадзілі на гэтыя курсы, вельмі добра потым здавалі іспыты ў сваіх школах».
Курсы па беларускай мове і гісторыі ладзяцца ў менскай сядзібе ТБМ па адрасе вуліца Румянцава, 13 кожныя панядзелак і сераду.