Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні фатаграфавалі гістарычныя будынкі

Агульнагарадзкая акцыя «Спыні імгненьне» прайшла 13 красавіка ў Гродна з падачы моладзевай ініцыятывы «Варштат ідэй». Каб узяць удзел у акцыі, дастаткова было мець лічбавы фотаапарат і зарэгістравацца на старонцы ініцыятывы ў Facebook. Удзельнікі фотасэсіі атрымалі адмысловыя карткі, дзе было напісана, што і як трэба сфатаграфаваць. Больш за трыста гістарычных будынкаў было зафіксавана падчас акцыі. У выніку са зробленых здымкаў паўстане інтэрактыўная карта, дзе можна будзе паглядзець, у якім стане знаходзяцца гістарычныя будынкі.

XS
SM
MD
LG