Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькі Аліневіча зьвязваюць ягонае маўчаньне з выхадам кнігі «Еду ў Магадан»


Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч
У сакавіку ў Расеі выйшла кніга беларускага палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан», у якой у выглядзе дзёньнікаў аўтар апавядае пра падзеі ў Беларусі з канца 2010 году, пра свой арышт і зьняволеньне ў турме КДБ. Кнігу Ігара Аліневіча ў Беларусі зьбіраюцца прэзэнтаваць 19 красавіка. Але як толькі пра выхад кнігі праведаміла прэса, лісты ад Ігара Аліневіча дамоў перасталі даходзіць, таксама няма ад яго й тэлефонных званкоў, кажа маці палітвязьня Валянціна Аліневіч:

«Улада катэгарычна ня хоча, каб выходзілі зьвесткі пра гэтую нашу турэмную сыстэму, каб людзі ведалі праўду пра тое, што ў нас адбываецца. Удалося яму перадаць свае дзёньнікі, не магу сказаць — як, але ўдалося. Але ў выніку з 19 сакавіка ад яго ніякіх зьвестак. То бок, гэта ня так проста — напісаць праўду... Але ў Ігара ёсьць мужнасьць. Ён усё добра разумеў. Але казаў: калі ня я, то хто? Калі ўсе будуць баяцца, то ў нас увогуле нічога ня зьменіцца».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за напады на дзяржаўныя будынкі, у чым віны не прызнаў. Палітвязьня трымаюць ў наваполацкай калёніі.
Вокладка кнігі «Еду ў Магадан»
Вокладка кнігі «Еду ў Магадан»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG