Ён заявіў, што яму ўсё часьцей, у тым ліку з КДБ, прыходзіць інфармацыя пра карумпаваную дзейнасьць асобных кіраўнікоў органаў улады.
Ён заклікаў змагацца «за чысьціню нашых шэрагаў, і ня толькі ў КДБ».
«Ваша задача — ачышчаць грамадзтва і вярхі гэтага грамадзтва», — сказаў Лукашэнка.
Паводле Лукашэнкі, бескампраміснай павінна быць барацьба з карупцыяй і з боку Генпракуратуры, Сьледчага камітэту і МУС.
«Я хачу, каб сьледчыя ведалі і разумелі: мы часта ідзем па шляху набору нэгатыўных фактаў, прад’яўляючы абвінавачаньні або прэтэнзіі той ці іншай асобе. Ня трэба аб’ёмаў, вінаваты ў гэтым — ідзі і адказвай», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка сказаў, што яму «ўсё больш і больш дакладаюць пра ненармальную дзейнасьць асобных нашых кіраўнікоў. Рашэньні будуць імгненнымі і адназначнымі».
«Як мне зараз далажылі праваахоўныя органы, ужо па „паляўнічай справе“ (менавіта так, напэўна, яе назавуць журналісты) у сьледчым ізалятары паўдзясятка людзей. Усе з партфэлямі кіраўнікоў. Я гэта кажу не таму, што ня трэба вам паляваць. Палюйце, але ведайце час, месца і з кім вы гэта будзеце рабіць.
Я ўжо нядаўна сказаў і паўтару яшчэ раз публічна: калі толькі мне будзе даложана, што нейкі чыноўнік, ня толькі вашага ўзроўню кіраўнік, заблытаўся з камэрцыйнай структурай у будаўніцтве ці то лазьні, ці то яшчэ нейкага гаспадарчага памяшканьня ў сябе, гэта нескладана правяраецца, — значыць, камэрцыйная структура зьнішчаецца, а чыноўнік ідзе на нары. Гэта не запалохваньне людзей, я проста вас усіх папярэджваю», — перадае словы Лукашэнкі БЕЛТА.
На нарадзе ў красавіку 2009 году, прысьвечанай праваахоўным органам, Аляксандар Лукашэнка загадаў распачаць справу на начальніка аддзелу барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Леаніда Мінянкова, які нібыта арганізаваў гаспадарку для заняткаў паляваньнем і рыбалкай для чыноўнікаў, гаспадарчых кіраўнікоў і міліцэйскага начальства.
Пазьней акрамя яго таксама былі арыштаваныя начальнік управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Гомельскай абласной міліцыі Дзьмітрый Баранаў, начальнік управы барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі гомельскай міліцыі Аляксандар Малаеў. Іх абвінавацілі ў незаконным паляваньні і перавышэньні ўлады.
Па справе таксама праходзіць начальнік управы барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Віктар Ермакоў, які нібыта аддаваў міліцыянтам загад зьбіраць кампрамат на супрацоўнікаў КДБ, якія «раскручвалі» паляўнічую справу.
Паводле зьвестак, «паляўнічая справа» налічае 16 тамоў. Суд над чатырма міліцыянтамі праходзіў за зачыненымі дзьвярыма.

Гэта не запалохваньне людзей, я проста вас усіх папярэджваю