На скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Філімонава ў Менску, на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» вырастуць хмарачосы – «Газпром» пабудуе «Кангрэс-цэнтар», гатэль, мэдычны і фізкультурна-аздараўленчы цэнтры, спадарожныя аб'екты гандлю і паслугаў. За права будавацца ў цэнтры беларускай сталіцы і за знос аўтавакзалу «Маскоўскі» расейцы заплацяць крыху больш як 30 мільёнаў даляраў.
Катэгорыі
- Мультымэдыя
- Відэа