Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Осла гавораць пра беларускае прыгоннае права


Эўрапейская канфэрэнцыя Міжнароднай арганізацыі працы праходзіць у Осла.

Беларуская тэма ў дыскусіі гучыць, паведаміў карэспандэнту «Свабоды» праз тэлефон з сталіцы Нарвэгіі старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Аляксандар Ярашук:

«Беларусь кранаюць. Я ўчора на ранішнім паседжаньні, калі адкрывалася канфэрэнцыя, узьняў наша пытаньне. Хоць, вядома, цяпер галоўнае — эканамічны крызіс і яго наступствы для працоўных Эўропы.

Для нас важна, каб не згубіліся і не адышлі на другі плян праблемы масавага парушэньня правоў працоўных і прафсаюзаў у Беларусі, маючы на ўвазе „праславуты“ дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі аб сытуацыі ў дрэваапрацоўчай галіне. Важна, каб гэта знайшло свой адбіткак у выніковым дакумэнце. І пакуль усё да гэтага ідзе. Беларуская тэма гучыць, і яна знойдзе адлюстраваньне ў выніковым дакумэнце».

Аляксандар Ярашук паведаміў, што на канфэрэнцыі прысутнічаюць і прадстаўнікі афіцыйных беларускіх структураў. Гэта сакратар Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай спадарыня Варфаламеева і намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва спадар Старавойтаў.

Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук
«Першых асобаў з гэтых структураў тут няма. І можна казаць, што яны зрабілі гэта адмыслова, каб лішні раз не псаваць сабе настрой. Яны зыходзяць з таго, што размова тут у Осла будзе непрыемнай для іх».

Дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі № 9, які 17 сьнежня 2012 году быў ухвалены дэпутатамі Нацыянальнага сходу, на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі прадугледжаны перавод працаўнікоў на кантракты, паводле якіх яны трацяць права звальненьня з прадпрыемства бяз згоды адміністрацыі.

Гэты дэкрэт выклікаў абурэньне ў прафсаюзаў мноства краін. Так, прафсаюзныя арганізацыі Расеі і Ўкраіны зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай адмяніць гэты, на іх думку, незаконны акт.

У Міжнароднай арганізацыі працы таксама вельмі занепакоеныя дэкрэтам № 9. Тут яго называюць унікальным. Экспэрты не выключаюць, што рэакцыя МАП можа быць падобнай да тае, якая была пасьля ўвядзеньня аналягічных законаў у М’янме. Тады МАП выкарыстала 33-ці параграф статуту арганізацыі, які дазваляе пры грубым парушэньні правоў працоўных уводзіць супраць ураду краіны-парушальніцы эканамічныя санкцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG