Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wikileaks апублікаваў 1,7 мільёнаў дакумэнтаў дыпслужбы ЗША


Сайт WikiLeaks апублікаваў больш за 1,7 мільёна дакумэнтаў амэрыканскай выведкі і дыпслужбы за 1973-1976 гады.

Частка працы па зборы гэтай інфармацыі заснавальнік рэсурсу, аўстраліец Джуліян Асанж прарабіў асабіста, знаходзячыся ў сваім сховішчы ў пасольстве Эквадора ў Лёндане.

Шэраг апублікаваных дакумэнтаў быў адрасаваныя тагачаснаму Дзяржсакратару ЗША Генры Кісінджэру альбо зыходзілі ад яго.

На большай частцы з папераў стаіць адзнака «не для распаўсюду», а некаторыя раней мелі статус сакрэтных.

На сайце WikiLeaks гэтыя дакумэнтаў апублікаваныя пад назвай «Публічная бібліятэка дыпляматыі ЗША».

У сьнежні 2012-га Асанж заявіў, што «яго не запалохаць», і паабяцаў, што апублікуе каля мільёна новых дакумэнтаў у 2013 годзе, якія закрануць «ўсе краіны сьвету».

У чэрвені 2012 года ён Асанж папрасіў палітычны прытулак у амбасадзе Эквадору, спрабуючы пазьбегнуць экстрадыцыі ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць у злачынствах сэксуальнага характару, якія ён адмаўляе.

Ассанж асьцерагаецца, што будзе адпраўлены з Швэцыі ў ЗША, дзе яго можа чакаць турэмны тэрмін за публікацыю сакрэтных дакумэнтаў, піша ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG