Карэспандэнт: «Вядомая агульная думка камісіі, а ня ваша асабістая. Ці былі ў фотаальбоме здымкі, якія ў вас ня выклікалі пярэчаньняў?»
Скрабко: «І такія былі. Але былі і здымкі, па якіх у мяне ўзьніклі пэўныя нюансы, вось што магу сказаць. Але я не магу ўдакладніць пэўна, якія гэта фатаздымкі, бо перада мной няма гэтага фотаальбома. На судзе, паўтараю, усё будзе дасьледавана, бо па кожным фатаздымку выказана меркаваньне».
Карэспандэнт: «Але як можна называць скажаючымі фатаздымкі? Гэта ж што было, тое і зьнялі. Гэта ж не пастановачныя фота?»
Скрабко: «Усё, я ўжо сказаў: да суду ніякіх камэнтароў».
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч — фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага.
Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут пракамэнтаваў склад экспэртнай камісіі, якая прызнала экстрэмісцкім фотаальбом «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год.
«Павал Скрабко — гэта начальнік управы ідэалёгіі Гарадзенскага аблвыканкаму, ён быў экспэртам па маёй крымінальнай справе. На падставе экспэртызы, у якой ён браў удзел, мяне асудзілі. Асабіста я адпачатку не разглядаў яго як незалежнага экспэрта, бо разумеў, што ён зробіць гэтак, як патрэбна ўладзе. Яшчэ з гэтай камісіі ведаю пра Вадзіма Хілюту, які раней узначальваў аддзел грамадзкіх аб’яднаньняў і арганізацыяў управы юстыцыі. Пры ім шмат хто атрымаў адмову ў рэгістрацыі і можа пра гэта распавесьці. Пра іншых экспэртаў нічога ня ведаю, але і з гэтага відавочна: калі прыцягваюць менавіта такіх экспэртаў, значыць, ніякага аб’ектыўнага разгляду справы не прадбачыцца».
У 2011 годзе карэспандэнт «Газэты Выборчай» Андрэй Пачобут быў прызнаны вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку і асуджаны на 3 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на 2 гады.

Андрэй Пачобут: «Мяне засудзілі пасьля экспэртызы з удзелам Паўла Скрабко»