Дзе цяпер меншы ўнук Адэм, Класкоўскай невядома.
Людміла Класкоўская: «Я толькі што размаўляла са сваёй унучкай Міраславай і з гаспадарамі той кватэры, дзе яна цяпер знаходзіцца. Міраслава сябе паводзіць надзіва спакойна, вельмі ўпэўнена. Больш за тое, яна мяне стрымлівае, кажа: «Бабуля Людміла, не хвалюйся за маму, усё будзе добра. Беражы сваё здароўе».
Людміла кажа, што Міраславе, якой цяпер 11 гадоў, дапамагаюць сябры сям’і і кіраўніцтва школы, у якой яна вучылася.
Паліцыя па-ранейшаму шукае Міраславу Навумовіч. Людміла Класкоўская кажа, што месцазнаходжаньне дзяўчынкі не паведамляюць, бо баяцца, што сацслужбы Швэцыі забяруць дзіця ў прытулак. Па яе словах, Вольга Класкоўская настолькі цяжка перажывала разьвітаньне зь меншым сынам Адэмам, што ня хоча паўтарэньня такога са сваёй дачкой.
Бацька Міраславы Віталь Навумовіч і ягоная маці Тацяна таксама, як і Людміла Класкоўская, гатовыя выхоўваць дзяўчынку ў Беларусі.
Вольгу Класкоўскую арыштавалі 30 сакавіка ў Швэцыі па падазрэньні ў замаху на забойства мужа.