Перадусім гэта гіганцкі дом на набярэжнай Сьвіслачы, збудаваны фірмай алігарха Юрыя Чыжа, які «раздушыў» мініятурнае Траецкае прадмесьце. У гэтым жа шэрагу бізнэс-цэнтар на праспэкце Пераможцаў, які адрэзаў Ракаўскае прадмесьце ад Замчышча. Не меней паказальны прыклад няўклюднага асваеньня гістарычнага цэнтру Менска — офісны комплекс з гатэлем «Кэмпінскі» на праспэкце Незалежнасьці, каля цырка, дзе будоўля разгарнулася на месцы зруйнаванай гарадзкой электрастанцыі.
Незалежныя экспэрты лічаць, што зьяўленьне маштабнага комплексу побач з цыркам — злачынства, за якое мусяць адказаць усе, хто меў да яго дачыненьне. Архітэктар Ігар Байцоў зазначае, што збудаваньні, узьведзеныя з парушэньнем першапачатковага абмежаваньня па вышыннасьці, ужо паглынулі ўсе ранейшыя гістарычныя дамінанты ў гэтым раёне:
«Я гэта ацэньваю як дзікунства, іншае слова цяжка і падабраць. Справа ў тым, што ўсе гэтыя нанятыя праектанты, адміністратары — яны не свабодныя людзі. Яны проста выконваюць замовы нейкіх уплывовых асобаў ці арганізацыяў. Вось і ўсё. Гэта проста мы падыходзім да гэтага з традыцыйных пазыцый, што, маўляў, праектант павінен мець прафэсійнае сумленьне, што ён свабодны чалавек у шырокім сэнсе. Але ў нас ён не свабодны. Зь іншага боку, як падаецца, гэта дэманструе незацікаўленасьць уладаў у культуры, у эстэтыцы. Для іх усё гэта — пустыя словы. Настрой такі, што нямодна гэтым нават цікавіцца. Людзі аднекуль панаехалі, павылазілі там зь вёскі нейкай ці з райцэнтру, і для іх гэты Менск — нішто, толькі пляцоўка для існаваньня. Таму яны і ладзяць такія дзікія экспэрымэнты».
Паводле дасьледчыка архітэктуры Вадзіма Гліньніка, беларускае заканадаўства ў галіне аховы помнікаў забараняе рэалізацыю будаўнічых праектаў без папярэдняй распрацоўкі зонаў аховы культурна-гістарычных каштоўнасьцяў. Адно з узаконеных палажэньняў якраз тычыцца рэгуляваньня навакольнай забудовы, якая абмяжоўвае маштаб і вышыню новых архітэктурных формаў. Але новыя будынкі на праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў, у раёне Музычнага завулку за Палацам рэспублікі ды іншыя ні ў якія рэглямэнты ня ўпісваюцца. Паводле суразмоўцы, у дадзеным выпадку пытаньні павінны накіроўвацца па адным адрасе — у пракуратуру:
«Самае першае пытаньне: ці былі ўзгодненыя генэральны і дэталёвы пляны гораду пры намінальнай адсутнасьці зонаў аховы (што ў прынцыпе забаронена беларускім заканадаўствам)? Пытаньне другое: калі гэтыя зоны ўсё ж былі, то на якім узроўні яны ўзгадняліся? Асабіста я ня чуў пра іх існаваньне. Калі ж, скажам так, Міністэрства культуры, якое павінна ўзгадняць пляніровачныя дакумэнты разьвіцьця гістарычнага цэнтру гораду, зацьвердзіла гэтыя ахоўныя зоны альбо ўзгадніла іх адсутнасьць, то атрымліваецца ўвогуле парадаксальная сытуацыя. То бок мы самі, я маю на ўвазе Міністэрства культуры, парушаем беларускае заканадаўства аб ахове помнікаў, што таксама выклікае пытаньні. Вось калі праект зонаў аховы ёсьць, то тады лягічнае пытаньне: адкуль тут гэтая архітэктура бярэцца? Калі ж іх няма, то хто вінаваты ў тым, што закон парушаны? Вось і ўсё».
Парушэньні ў працэсе забудовы гістарычнага цэнтру сталіцы набылі татальны характар. Некаторыя праблемныя адрасы, апрача названых комплексаў і высотак, пералічвае старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:
«Літаральна некалькі прыкладаў парушэньня рэглямэнтаў дэталёвага пляну забудовы, якія ўва ўсіх на вачах і якія бачаць усе. Гэта тэрыторыя былога базыльянскага кляштарнага саду — квартал, абмежаваны ў Верхнім горадзе Музычным завулкам, Інтэрнацыянальнай і Энгельса. Гэта, як яскравы прыклад парушэньня рэглямэнтаў, забудова па Нямізе ад вуліцы Камсамольскай да Гарадзкога валу. Гэта парушэньне рэглямэнтаў дэталёвага пляну на месцы калісьці зруйнаванага помніка па вуліцы Рэвалюцыйнай, 17. Але тут узьнікае самае галоўнае пытаньне: чаму ўсе гэтыя парушэньні ўжо легітымізуюцца новай вэрсіяй дэталёвага пляну?»
Летась у выніку кадравых ракіровак Менск атрымаў новага галоўнага архітэктара — Аляксандра Пятрова. Са зьяўленьнем асобы, не заўважанай у закулісных змовах з інвэстарамі, якія прэтэндуюць на ласыя кавалкі сталічнай тэрыторыі, зьвязваліся спадзяваньні на аб’ектыўны падыход да спрэчных архітэктурных прапаноў. Аднак, як лічыць доктар архітэктуры Вальмен Аладаў, сыстэма папросту паглынула чарговага спэцыяліста, які ня мае спосабаў ёй супрацьстаяць:
«Калі мы, скажам так, архітэктурная грамадзкасьць, абмяркоўвалі, каго
можна было б прызначыць замест звольненага кіраўніцтва, то больш за ўсё схіляліся якраз на бок Пятрова. Як кандыдатуры найбольш вартай на гэтае месца. Таму ў гэтым сэнсе погляды спэцыялістаў і функцыянэраў як бы сышліся. Мы яго ведаем ня першы год і небеспадстаўна спадзяваліся на пазытыўныя зьмены. Але, зразумела, як у кожнага з нас, у чалавека ёсьць слабасьці, і калі на яго так націснуць, што, вобразна кажучы, трэба выбіраць паміж жыцьцём і сьмерцю, то ён, вядома, у такіх умовах на амбразуру, як і ніхто іншы, ня пойдзе. І гэта не ў папрок канкрэтна яму, проста супраць лома, як кажуць, няма прыёму. І нашы рэаліі ўсё часьцей гэта дэманструюць».
Амаль 80 гектараў тэрыторыі Менску цяпер маюць статус гістарычнага цэнтру. Адзін з пунктаў адпаведнага заканадаўства кажа, што тут забаронена будаваць гмахі, вышэйшыя за будынкі XVI–XX стагодзьдзяў. Аднак на практыцы выглядае, што амаль усе новыя збудаваньні маюць нашмат большыя памеры.
Карэспандэнт Свабоды спрабаваў атрымаць камэнтар ад Аляксандра Пятрова. Аднак яго сакратарка сказала, што Пятрова няма на месцы і калі журналістам патрэбны камэнтар, то трэба накіраваць пытаньні. Пасьля іх разгляду будзе прызначаны чыноўнік, якія адкажа на гэтыя пытаньні.

супраць лома, як кажуць, няма прыёму. І нашы рэаліі ўсё часьцей гэта дэманструюць