За мяжу Максім вымушаны быў зьехаць пасьля адлічэньня зь менскай Акадэміі мастацтваў. У 2004 годзе на Дзень волі ён разам зь яшчэ двума актывістамі прыкаваў сябе да ліхтарні. Такім чынам маладыя людзі адзначылі гадавіну абвяшчэньне незалежнасьці БНР.
«Мяне выключылі з Акадэміі мастацтваў, паколькі я адмовіўся прасіць прабачэньня за ўдзел у акцыі і даводзіў яе мастацкую вартасьць», — кажа Максім Буйніцкі.
У 2007 году пасьля няўдалых спробаў аднавіцца ў акадэміі Буйніцкі зьехаў ва Ўкраіну. Атрымліваў Эўрапейскую стыпэндыю «Вышэйшая адукацыя для моладзі Беларусі», і празь пяць гадоў скончыў Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсітэт тэатру, кіно і тэлебачаньня па спэцыялізацыі «Рэжысура мастацкага фільму». Ягоныя дыплёмныя фільмы неаднаразова адзначаліся на ўкраінскіх і міжнародных кінафэстывалях.
«Я паступіў на рэжысуру мастацкага кіно, бо гэта больш унівэрсальная спэцыялізацыя і прыдатная для таго, каб хаця б праз экран вярнуцца на Радзіму», — кажа ён.
Максім хацеў бы здымаць беларускае кіно ў Беларусі. Нават даслаў рэзюмэ на «Беларусьфільм». Пакуль жа сябе ён называе сталкерам беларускай культуры ва Ўкраіне і здымае фільмы на ўкраінскай мове, з украінскім кантэкстам, але зразумелыя й беларусам.