«Пакаянны ліст» Беразоўскага у многіх выклікае сумневы: «як быццам навіна пра сьмерць бязьлітаснага суперніка — недастатковая падстава для трыюмфу і Крэмль эфэктна выстаўляе напаказ яго капітуляцыю».
Ускрыцьцё цела Барыса Беразоўскага паказала, што яго сьмерць «наступіла праз павешаньне», прычым ніякіх сьлядоў барацьбы ня выяўлена, піша The Financial Times. Дадзеныя, атрыманыя патолягаанатамам МУС Вялікабрытаніі, здаецца, падмацоўваюць першапачатковыя здагадкі аб тым, што Беразоўскі зьдзейсьніў самагубства. Вынікі далейшых аналізаў будуць вядомыя празь некалькі тыдняў. Паліцыя заявіла, што ня знойдзена пацьверджаньня таго, што хто-небудзь быў датычны да сьмерці алігарха, паведамляе выданьне.
Сьмерць чалавека, які нажыў мільярды пасьля падзеньня камунізму і спрыяў прыходу да ўлады Пуціна, выклікала ажыятаж як у Расеі, так і ў Брытаніі, адзначаюць аўтары артыкула.
Гэтая сьмерць таксама ўзьняла новыя пытаньні адносна расьсьледаваньня атручваньня Аляксандра Літвіненкі. Брытанскі МЗС выказваў глыбокую заклапочанасьць тым, што слуханьні гэтай справы, намечаныя на кастрычнік, могуць справакаваць новыя рознагалосьсі з Расеяй, даўшы зваротны ход пэўнаму пацяпленьню.
Беразоўскі адкрыта падтрымліваў перадсьмяротныя заявы Літвіненкі пра тое, што яго загадаў забіць Пуцін, і меўся стаць галоўным сьведкам сьледзтва, нагадвае выданьне. Ён таксама меўся адказаць на контрабвінавачаньні з боку расейскіх уладаў у тым, што ён сам быў датычны да сьмерці Літвіненкі.
Што калі Пуцін сапраўды прымушае замаўчаць сваіх праціўнікаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі? — запытвае The Guardian. Абставіны сьмерці Барыса Беразоўскага выглядаюць відавочнымі: «чалавек, які хварэў на дэпрэсію, замкнутая ванная, сінякі на шыі». «Усе высновы, выкладзеныя ў асьцярожнай форме, уласьцівай паліцыянтам, паказваюць хутчэй на самагубства, чым на гвалтоўную сьмерць», — піша журналіст Люк Гардынг, аднак некаторыя сябры і сваякі магната падазраюць, што яго забілі.
«Я ніколі не паверу ў натуральную сьмерць Барыса Беразоўскага. Думка, што ён мог накласьці на сябе рукі, — гэта трызьненьне», — кажа яго блізкі сябар Мікалай Глушкоў, таксама расейскі эмігрант. «Я бачыў яго ў дзень, калі судзьдзя Гластэр абвясьціла свой вэрдыкт па ягонай справе. Нават тады ён быў поўны жыцьця і казаў пра нейкую маладую лэдзі, якая чакала яго дома. У апошні час ён здолеў вырашыць фінансавыя праблемы». Па словах Глушкова, былая жонка Бярозаўскага Галіна таксама мае сумневы.
Аўтар камэнтуе: «Гэтыя падазрэньні можна зразумець. Як-ніяк у Крамля непрыгожая рэпутацыя, зьвязаная з ліквідацыяй яго ворагаў за мяжой, а Беразоўскі, несумненна, быў такім ворагам. Брытанскі ўрад упэўнены, што сябар Беразаўскага Літвіненка ў 2006 годзе быў забіты агентамі Крамля».
Сябры Беразоўскага згадалі і пра іншыя сьмерці расейскіх выгнаньнікаў у Брытаніі. У 2008 годзе раптоўна памёр дзелавы партнэр Беразоўскага Бадры Патаркацышвілі. Патолягаанатамы заключылі, што прычынай сьмерці быў сардэчны прыступ. Але Глушкоў і іншыя ня вераць.
«Людзі, недаверлівыя па сваёй натуры, заўважаюць, што Крэмль незвычайна добра падрыхтаваў сваю рэакцыю на раптоўную сьмерць Беразоўскага», — піша аўтар. Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў заявіў, што Беразоўскі напісаў пакаянны ліст расейскаму прэзыдэнту, журналіст Forbes распавёў, што Беразоўскі сумаваў па Маскве і казаў, што пераацаніў Захад.
Сябры Беразоўскага абурана адкідаюць гэтыя паведамленьні ў прэсе, інсьпіраваныя Масквой, называючы іх наўмыснай лухтой. «Па сутнасьці, гэтыя паведамленьні — крамлёўская павучальная гісторыя. Яна абвяшчае, што калі ты супраць законнай расейскай улады, то апынесься ў выгнаньні, збанкрутуеш, разгубіш сяброў і ў выніку памрэш», — гаворыцца ў артыкуле.
Далей Люк Гардынг прыводзіць цьверджаньне экс-супрацоўніка КДБ, перабежчыка Барыса Карпічкава: ёсьць шмат таемных мэтадаў і сродкаў ліквідацыі чалавека, напрыклад, фтарыд натрыю («рэчыва бяз паху, сьмяротнае ў пэўных дозах») або атруты, якія выклікаюць прыпыненьне сэрца. «Рэчыва бескаляровае і ня мае паху. Яго можна нанесьці на прадметы асабістага карыстаньня — аўтаручкі, тэлефон, ручку дзьвярэй — ці нанесьці яго ў месцах, дзе аб’ект можа яго ўдыхнуць. Яно раствараецца ў целе аб’екта. Ніякае патолягаанатамiчнае дасьледаваньне ня можа яго выявіць», — распавёў Карпічкаў.
«Расейскія эмігранты — праціўнікі Пуціна — перакананыя, што яго рэжым здольны на ўсё, і гадаюць, хто будзе наступным», — заключае аўтар артыкула.
Па дадзеных паліцыі Вялікабрытаніі, сьмерць Барыса Беразоўскага наступіла ў выніку павешаньня, прыкметаў ужываньня гвалту выяўлена не было, інфармуе Spiegel Online.
Крэмль скарыстаўся шуміхай вакол сьмерці Бярозаўскага, каб агучыць навіну пра тое, што Беразоўскі нібыта прасіў у Пуціна прабачэньня за свае памылкі і дазволу вярнуцца на радзіму, піша аўтар артыкулу Бэньямін Бідэр. «Раптам прыручаны Крамлём нацыяналістычны лідэр Уладзімер Жырыноўскі стаў хваліцца кантактамі з алігархам, ад якога маскоўскі істэблішмэнт 12 гадоў жахаўся, як чорт ад ладану», — гаворыцца ў артыкуле. Па словах Жырыноўскага, Беразоўскі дзеля вяртаньня ў Расею быў гатовы пайсьці на любыя ўмовы, у прыватнасьці адмовіцца ад справы Літвіненкі, і 7 кастрычніка летась павіншаваў Пуціна з днём нараджэньня.
Бідэр нагадвае, што год і месяц таму Беразоўскі зарэгістраваўся ў Твітэры і перш за ўсё папрасіў прабачэньня ў грамадзянаў Расеі «за сваю сквапнасьць», за тое, што «дапусьціў шмат памылак» і за тое, што прывёў да ўлады «тырана і ўзурпатара» Уладзімера Пуціна. Да інаўгурацыі Пуціна ў траўні 2012 Беразоўскі выставіў за арышт Пуціна ўзнагароду 500 млн. рублёў, а 17 жніўня напісаў прэзыдэнту адкрыты ліст, дзе назваў яго дыктатарам.
«Ці можа сапраўды атрымацца так, што чалавек пасьля 12 гадоў барацьбы з Крамлём на працягу сямі тыдняў зьмяняе меркаваньне на дыямэтральна супрацьлеглае і віншуе суперніка з днём нараджэньня?» — з сумневам пытаецца Бідэр.
Барыс Беразоўскі атрымаў бы велізарную асалоду, назіраючы за рэакцыяй расейцаў на сваю сьмерць, мяркуе ў блогу The International Herald Tribune журналістка Маша Гесэн. Яго мучыла адчуваньне, што ён больш ня здольны адыграць важную ролю ў расейскім палітычным жыцьці, — піша Гесэн, — але ў Маскве вестка пра сьмерць Беразоўскага — галоўная навіна для СМІ і тэма ўсіх прыватных размоваў. Гесэн сумняваецца ў існаваньні пакаяннага ліста да Пуціна: гэта выкрут ў стылі самага Беразоўскага, майстра інтрыгаў.
Дзіўна, што Беразоўскі да самай сьмерці лічыў бліскучай ідэяй сваю ролю ў пераходзе ўлады ад Ельцына да Пуціна, заўважае журналістка. Беразоўскі сьцьвярджаў, што менавіта ён прапанаваў «непублічную асобу, экс-супрацоўніка КДБ» ў якасьці наступніка. «У Беразоўскага была і іншая бліскучая думка, якую Пуцін не прыняў: стварыць квазі-двухпартыйную сыстэму, дзе б Пуцін узначальваў партыю сацыял-дэмакратычнага толку, а Беразоўскі — нэакансэрватыўную, ці наадварот», — піша Гесэн, спасылаючыся на інтэрвію зь Беразоўскім, якое яна ўзяла пяць гадоў таму.
Аўтар заключае: Беразоўскі да апошняга ўздыху быў упэўнены, што расейскую дэмакратыю загубілі не яго бліскучыя ідэі, а няўдалае ўвасабленьне іх у жыцьцё.
Пераклад парталу Inopressa