Як паведаміла каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты спачатку прыйшлі ў Парк чыгуначнікаў, дзе зьбіраліся правесьці мерапрыемства да Дня Волі. Калі даведаліся, што ў гэты момант у судзе Кастрычніцкага раёну праходзіць суд над актывістамі Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым, то вырашылі падтрымаць іх. Актывісты рушылі да суду: частка на машыне, частка на грамадзкім транспарце. Аднак, не праехаўшы і 300 мэтраў, аўто, у якім ехалі актывісты, было спынена ДАІ, паведаміла Тацяна Севярынец карэспандэнту Свабоды:
«Нас трымаюць ужо каля гадзіны. На кіроўцу склалі пратакол нібыта за парушэньне правілаў дарожнага руху. Мы з Аленай Шабуняй знаходзімся ў аўто. Тут шмат заўваг, што мы не прышпіліліся на заднім сядзеньні».
Тацяна Севярынец сказала, што ёй паступілі смс-паведамленьні ад двух актывістаў, якія накіраваліся грамадзкім транспартам да суду, аб затрыманьні Стаса Лаўрэнава і Аляксея Кішчука. Іх трымаюць у Кастрычніцкім РАУСе Віцебску.
Кіроўцу аўтамабіля аштрафавалі. Пасьля гэтага ўсіх адпусьцілі. Таксама адпусьцілі з пастарунку Cтаса Лаўрэнава і Аляксея Кішчука.