Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да кіраўніцы МВФ прыйшла паліцыя


Крысьціна Лягард
Крысьціна Лягард

Француская паліцыя правяла ператрус у парыскай кватэры старшыні Міжнароднага валютнага фонду Крысьціны Лягард.

Справа Лягард расьсьледуецца ў зьвязку з падазрэньнем, што, будучы міністрам фінансаў, яна магла злоўжываць сваім становішчам. Лягард была міністрам ва ўрадзе Нікаля Сарказі. Сьледчыя лічаць, што Лягард прыняла незаконнае рашэньне аб выплаце ў якасьці арбітражнага адшкадаваньня сумы 285 мільёнаў эўра бізнэсмэну Бэрнару Тапі, які быў таксама міністрам і сябрам Сарказі. Крытыкі кажуць, што гэта адшкадаваньне было занадта шчодрым, але Лягард кажа, што яна не парушыла закону.

Калі суд прызнае Лягард вінаватай ў растраце дзяржаўных грошай, ёй пагражае да 10 гадоў зьняволеньня і штраф 150 тысяч эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG