Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці «Дэбют»


21 сакавіка, у Міжнародны дзень паэзіі, Беларускі ПЭН-Цэнтар разам з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў уручаюць прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Пераможцаў вызначаюць у трох намінацыях: паэзія, проза і мастацкі пераклад.

Сёлета прэмія будзе ўручацца ўжо трэці раз.

Імпрэза адбудзецца ў Галерэі «Ў». Пачатак — а 19-й гадзіне.

Ад 2010 году штогод на прэмію прэтэндуюць маладыя літаратары і перакладчыкі, якія цягам году выдалі напісаную па-беларуску дэбютную кнігу. Узроставыя абмежаваньні для аўтараў, якія бяруць удзел, — 35 гадоў.

Прэміямі за 2010–2011 гады ганараваліся: у намінацыі «паэзія» — Віталь Рыжкоў і Антон Францішак Брыль, за прозу — Наталка Харытанюк і Віктар Марціновіч, у намінацыі «мастацкі пераклад» — Наста Лабада, Вольга Цьвірка і калектыў часопіса «Прайдзісьвет».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG