Лёс «каляровых рэвалюцый» — сымбалічная назва сэрыі мірных паўстаньняў у краінах былога Савецкага Саюзу — страшэнна расчароўвае. У Грузіі «рэвалюцыя ружаў» 2003 году, ва Ўкраіне «памаранчавая рэвалюцыя» 2004 году, у Кіргізстане «цюльпанавая рэвалюцыя» 2005 году — народныя паўстаньні супраць доўга кіруючых лідэраў прывялі да ўлады палітыкаў, якія абяцалі рэформы і барацьбу з карупцыяй. Але ва ўсіх трох дзяржавах, гэтыя абяцаньні доўгатэрміновых зьменаў так і не матэрыялізаваліся. Тым ня менш, навукоўцы і арганізацыі па прасоўваньні дэмакратыі працягваюць выкарыстоўваць іх як урокі, якія можна прымяніць да арабскай вясны. Вось чаму гэта памылка, піша Foreign Policy.
У Грузіі, дзе энэргічны Міхаіл Саакашвілі абраў шлях на Захад і рынкавыя рэформы зь відавочным задавальненьнем, карупцыя элітаў па-ранейшаму працягваецца хуткімі тэмпамі. Ва Ўкраіне разлад Віктара Юшчанкі з аднаразовым хаўрусьнікам Юліяй Цімашэнкай быў настолькі жорсткім, што Віктар Януковіч — «нягоднік» аранжавай рэвалюцыі — вярнуўся на пасаду прэм’ер-міністра ў 2006 годзе і перамог на выбарах прэзыдэнта праз чатыры гады. У Кіргізстане лідэр «цюльпанавай рэвалюцыі» Курманбек Бакіеў хутка зарэкамэндаваў сябе ўладарным палітыкам і неафіцыйна перадаў сыну Максіму бізнэс-апэрацыі ў краіне. Пасьля кровапраліцьця 2010 году, калі грамадзяне пратэставалі супраць нястачы энэргіі ўзімку і цэнавых шокаў на тле ўзбагачэньня першай сям’і ў дзяржаве, прэзыдэнт Бакіеў уцёк у Менск.
Чаму каляровыя рэвалюцыі церпяць няўдачу? Таму што не ўкаранілася вяршэнства закону. Занадта часта стаўленьне да дэмакратычных прававых стандартаў урадаў каляровых рэвалюцый ня надта адрозьнівалася ад іх папярэднікаў.
Напрыклад, парушэньні права на ўласнасьць былі жахлівымі ў Грузіі, Украіна была захоплена непазьбежнай палітычнай вендэтай, Бакіеў разглядаў Кіргізстан як сваю асабістую вотчыну. Хоць усе ўрады і дэкляравалі прыхільнасьць дэмакратыі і вяршэнству закону, вярнуліся ўсе праблемы, характэрныя для папярэдніх рэжымаў.
З трох краінаў Грузія дамаглася найбольшага прагрэсу. Тым ня менш, рэфармісцкія паўнамоцтвы Саакашвілі былі моцна падарваныя турэмным скандалам і, як наступства, паразай на парлямэнцкіх выбарах.
Нягледзячы на турэмны скандал і высокі ўзровень карупцыі, Грузія аднак па-ранейшаму мае моцны кірунак на ўсталяваньне кансалідаванай дэмакратыі.
Аўтары артыкулу ў Foreign Policy Мэлінда Хэрынг і Майкл Сэсайр спадзяюцца, што ў Грузіі гэта атрымаецца. Калі так здарыцца, то гэта можа паслужыць магутным прыкладам для такіх краінаў, як Кіргізстан і Ўкраіна, робяць яны выснову.
***
«Foreign Policy» — амэрыканскі часопіс, заснаваны ў 1970 годзе Сэмюэлем Гантынгтанам, амэрыканскім палітолягам, аўтарам канцэпцыі «сутыкненьня цывілізацый», і Ўорэнам Маншэлем, амэрыканскім дыпляматам і інвэстарам, пры падтрымцы Фонду Карнэгі. Штогод публікуе ўласную вэрсію сьпісу ста сусьветных мысьляроў.