У панядзелак 11 сакавіка споўніцца два гады з дня моцнага землятрусу і цунамі, якія прывялі да катастрофы на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-Даічы» на паўночным усходзе Японіі. У цэнтральным парку Токіё сабраліся дзясяткі тысяч японцаў, якія патрабуюць ад ураду адмовіцца ад атамных электрастанцыяў. Яшчэ паўтары сотні падобных маніфэстацыяў прайшлі па ўсёй краіне.
У сакавіку 2011 году пасьля разбурэньня энэргаблёкаў на АЭС «Фукусіма-Даічы», выкіду радыяцыі і масавай эвакуацыі насельніцтва з раёнаў паблізу станцыі, урад распарадзіўся аб закрыцьці ўсіх пяцідзесяці японскіх ядзерных рэактараў.
З тых часоў два зь іх былі зноў пушчаныя ў эксплуатацыю. Прэм’ер-міністар Сіндза Абэ заявіў, што ўрад мае намер паступова аднавіць працу і іншых рэактараў.