27 лютага кампанія «Гавары праўду» абвясьціла стратэгію на 2013–2015 гады, якая называецца «Грамадзянская дамова аб пераменах». Лёзунг стратэгіі: «Галоўнае — ня хто замест Лукашэнкі, а што замест Лукашэнкі».
«Нам патрэбныя рэгіянальныя лідэры: ня два, ня тры, ня дзесяць. Іх павінны быць сотні і тысячы. Мы паставілі амбітную задачу: мець тысячу кандыдатаў на мясцовыя выбары. Нашу задачу мы назвалі «Захапі гарсавет», — заявіў Дзьмітрыеў.
У новай кнізе Аляксандра Тамковіча «Жыцьцё пасьля кратаў», прэзэнтацыя якой адбылася 26 лютага, Андрэй Дзьмітрыеў прызнаўся, што выступіў па БТ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў з-за таго, што ў КДБ забралі ягоную будучую жонку.
На другі дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году ў эфіры Першага тэлеканалу Андрэй Дзьмітрыеў заявіў, што супрацоўнікі міліцыі не вінаватыя ў разгроме мікрааўтобуса з радыёапаратурай 19 сьнежня падчас разгону калёны, якая ішла на Кастрычніцкую плошчу Менску ад офіса Ўладзімера Някляева.
Прачытаць адказы Андрэя Дзьмітрыева можна тут.