Фэмэнкі з аголенымі грудзьмі прыйшлі ў Сабор Парыскай Божай Маці, дзе пачалі кіямі біць у званы. Пры гэтым яны крычалі: «Папы больш няма!».
Дзяўчыны зьмяшаліся з натоўпам турыстаў, а ўжо ўнутры Сабору скінулі вопратку, агаліўшы напісаныя на целе лёзунгі «Не гамафобіі» і «Бывай, бывай, Бэнэдыкт!» Як адзначае сайт TFI News, прысутныя рабілі дзяўчынам заўвагу: «Гэта сьвятое месца, вы не павінны тут агаляцца». Але актывісткі Femen не паслухалі іх.
У лютым у нэфе Сабору Парыскай Божай Маці былі выстаўленыя званы, якія павінныя заняць месца старых у званіцах. Менавіта да іх накіраваліся «фэмэнкі», напаўаголеныя і ўзброеныя кіямі, якімі яны і пачалі біць па экспанатах.
Сэнс мерапрыемства на сайце Femen патлумачаны наступным чынам: «Femen France званамі Нотр Даму прабілі апошнюю гадзіну гамафоба Папы Рымскага. Femen віншуе ўвесь перадавы сьвет з сыходам фашыста Бэнэдыкта XVI з пасады кіраўніка каталіцкай мафіі».
Удзельніц акцыі паспрабавалі выставіць з сабору, у ходзе чаго адбылася сутычка. На вуліцы прадстаўніцы Femen France працягнулі выкрыкваць пад сьценамі сабору: «Мы верым у геяў» (In gay we trust) і "Выходзьце, гамафобы".