4 лютага МЗС Беларусі распаўсюдзіў даклад «Парушэньне правоў чалавека ў асобных краінах сьвету ў 2012 годзе». У ім даецца ацэнка сытуацыі ў ЗША і некалькіх дзясятках краін Эўропы. Расея ды іншыя постсавецкія краіны, апроч балтыйскіх, у справаздачы ня згадваюцца.
Качыянчыч: Мы прымаем да ведама даклад аб правах чалавека ў дзяржавах-чальцах Эўразьвязу, які быў прадстаўлены міністэрствам замежных справаў Беларусі.
Для Эўразьвязу гэта вельмі важна, што міжнародныя і рэгіянальныя ўстановы па правах чалавека, а таксама арганізацыі грамадзянскай супольнасьці маюць магчымасьць маніторынгу сытуацыі з правамі чалавека, ў тым ліку і ў Эўразьвяз, бо гэта робіць урады больш падсправаздачнымі. Мы лічым, што гэта тычыцца ўсяго сьвету, ў тым ліку і Беларусі.
Мы з заклапочанасьцю адзначаем, што законы ў Беларусі, у прыватнасьці, аб недзяржаўных арганізацыях, могуць быць падставовым аб’ектам такога маніторынгу. Я кажу аб новых законах, якія знаходзяцца ў працэсе прыняцьця. Я хацела б таксама падкрэсьліць, што мы пацьвярджаем важнасьць выкананьня рэзалюцыі Рады ААН па правах чалавека, а таксама выкананьня ўсіх рэкамэндацый, якія зьмяшчаюцца ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.