Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы пра ўчорашні даклад Макея


Апублікаваная за подпісам міністра замежных справаў Уладзімера Макея справаздача ня мае нічога агульнага з аналізам або ацэнкай сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце, заявіла Міністэрства замежных спраў Літвы.

4 лютага МЗС Беларусі распаўсюдзіў даклад «Парушэньне правоў чалавека ў асобных краінах сьвету ў 2012 годзе». У ім даецца ацэнка сытуацыі ў ЗША і некалькіх дзясятках краін Эўропы, уключаючы Літву. Расея і іншыя постсавецкія краіны, апроч балтыйскіх, у справаздачы ня згадваюцца.

Паводле літоўскага МЗС, гэты дакумэнт падрыхтаваны краінай, якая сама адмаўляецца супрацоўнічаць з адмысловым дакладчыкам ААН у пытаньнях правоў чалавека.

«Такія „ацэнкі“ і спробы Беларусі прадставіць недакладныя інтэрпрэтацыі гістарычных і іншых абставінаў пад прыкрыцьцём тэмы правоў чалавека непрымальныя і не маюць нічога агульнага з аналізам або ацэнкай сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце», — цытуе агенцтва BNS заяву літоўскага МЗС.

З-за рэпрэсій супраць апазыцыі і актывістаў грамадзянскай супольнасьці беларускі рэжым падпаў пад санкцыі з боку ЗША і ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG