Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане забаранілі продаж замежнай валюты


Узбэцкі Цэнтральны банк абвясьціў, што абменьваць мясцовыя грошы — узбэцкія сумы — на замежную валюту можна будзе толькі шляхам пераводу сродкаў з пэрсанальных банкаўскіх картак на міжнародныя плацёжныя карткі.

Зьмены пачнуць дзейнічаць з 1 лютага.

Неабходнасьць абмежаваньняў тлумачаць барацьбой зь незаконным абаротам замежнай валюты ў сфэры гандлю і паслуг. Афіцыйны курс на сёньня: за тысячу ўзбэцкіх сумаў можна набыць паўдаляры ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG