Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч узнагароджаны прэміяй імя Вілі Бранта


«Для мяне гэта самае яркае сьведчаньне, што салідарнасьць ня мае межаў», — заявіла жонка Статкевіча Марыя Адамовіч. http://www.spd.de/scalableImageBlob/87104/data/statkevich_atrium-data.jpg?scalePortraits=true&height=350&width=620&perfectTeaserScale=true

Палітзьняволены, былы кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне ў закрытай турме № 1 у Магілёве, узнагароджаны Міжнароднай прэміяй імя Вілі Бранта.

Цырымонія узнагароджаньня адбылася ў Бэрліне. Ад імя Статкевіча прэмію атрымалі яго жонка Марына Адамовіч і дачка Кацярына Статкевіч.

Як паведамляе сайт statkevich.org, Статкевіч уганараваны прэміяй «за асаблівую палітычную мужнасьць».

Перад уручэньнем прэміі з прамовай выступіў старшыня журы, прафэсар Эган Бар, на працягу многіх гадоў блізкі сябар і паплечнік Вілі Бранта. Ён, у прыватнасьці, сказаў: «Мікола Статкевіч быў кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі... Ён ведаў, што кідае выклік аўтарытарнаму рэжыму. Яго адзіным «злачынствам» была яго прыхільнасьць дэмакратычным выбарам. Прэмія, якая уручаецца сёньня, носіць імя Вілі Бранта. Яму належыць выказваньне: «Дзе свабода не абаронена своечасова, аднавіць яе можна толькі цаной вялікіх ахвяр».

«Слова „дэмакратыя“ мае для нас магічны сэнс. Дэмакратыя зьяўляецца душой нашай партыі. Мы гаворым: няхай Мікола Статкевіч і іншыя палітычныя зьняволеныя нарэшце будуць вызвалены», — заявіў Бар.




На цырымоніі уручэньня прэміі ў Willy-Brandt House прысутнічала больш як 600 чалавек, заля не змагла умясьціць усіх ахвотных. Сярод гасьцей былі вядомыя нямецкія і эўрапейскія палітыкі, члены урада, бундэстага і Эўрапарлямэнту, у тым ліку Герхард Шродэр, Пер Штайнбрук, Франц Цёнэс, былыя і цяперашнія кіраўнікі СДПГ (SPD).

Марына Адамовіч зачытала прывітальныя словы ад імя Мікалая Статкевіча, з якімі ён зьвярнуўся да прысутных з-за кратаў. «Я нават не магла уявіць сабе такога. На працягу нашага выступленьня на сцэне мяняліся слайды з фотаздымкамі Мікалая, — сказала жонка палітыка. — А пасьля яго завяршэньня уся заля паднялася і некалькі хвілін авацыямі вітала Мікалая. Нам гаварылі: „Вы тут сярод сяброў. Мы будзем і надалей рабіць усё, што ў нашых сілах, дзеля яго вызваленьня, дзеля дэмакратыі ў Беларусі“. Для мяне гэта самае яркае сьведчаньне, што салідарнасьць не мае межаў. Яна можа прайсьці праз турэмныя сьцены. Я ніколі не забуду, што ў пачатку студзеня 2011 года менавіта прадстаўнікі нямецкай і міжнароднай сацыял-дэмакратыі першымі прыехалі ў Мінск, каб даведацца аб лёсе Мікалая і дабівацца яго вызваленьня і іншых палітзьняволеных, незаконна захопленых пасьля выбараў. Яны працягваюць рабіць гэта і сёньня. Дзякуй».



Фота www.spd.de
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG