Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва Белта са спасылкай на прэсавую службу МЗС Беларусі, «падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-швэдзкіх адносінаў, а таксама іншыя пытаньні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс».
«Плюшавы дэсант» швэдзкіх рэклямшчыкаў 4 ліпеня летась прывёў ледзь не да разрыву дыпляматычных адносінаў — 8 жніўня 2012 году Беларусь заявіла аб спыненьні дзейнасьці свайго пасольства ў Швэцыі і прапанавала Швэцыі зрабіць тое ж самае ў тэрмін да 30 жніўня.
Гэтаму канфлікту папярэднічаў канфлікт з непрацягненьнем беларускім бокам акрэдытацыі паслу Швэцыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану — швэдзкі бок палічыў такі крок афіцыйнага Мінска палітычна матываваным. Беларускія ўлады былі незадаволеныя шчыльнымі кантактамі швэдзкага пасла з палітычнай апазыцыяй Беларусі.