Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь Міхасём Чарняўскім

У Менску прайшло разьвітаньне зь вядомым гісторыкам, археолягам і грамадзкім дзеячам Міхасём Чарняўскім, які памёр у нядзелю 20 студзеня на 75-м годзе жыцьця. Правесьці ў апошні шлях Міхася Чарняўскага прыйшлі вядомыя літаратары, навукоўцы і грамадзкія дзеячы.

Труна Міхася Чарняўскага патанала ў жывых кветках, жалобная заля была перапоўненая людзьмі: разьвітацца з настаўнікам, паплечнікам і сябрам прыйшлі дзясяткі людзей, хто падзяляў ягоныя ідэі і жыцьцёвую пазыцыю — змаганьне за нацыянальныя каштоўнасьці, вольную і незалежную Беларусь.

На разьвітаньне прысутныя прасьпявалі малітоўны гімн «Магутны Божа».

Пахавалі Міхася Чарняўскага на радзіме, у вёсцы Круці Мядзельскага раёну.

XS
SM
MD
LG