Блякада доўжылася 871 дзень і забрала сотні тысяч жыцьцяў.
У рамках сьвяткаваньня юбілею ў Пецярбургу адбудзецца акцыя памяці «На мяжы неўміручасьці» з удзелам вэтэранаў і жыхароў гораду.
Кола аблогі было разарванае 18 студзеня 1943 году войскамі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў. Праз вузкі калідор у 10 км горад атрымаў магчымасьць прамога дачыненьня з краінай. 27 студзеня 1944 году пасьля двухтыднёвага наступу горад быў цалкам вызвалены. Блякада доўжылася 871 дзень.
Таксама ў пятніцу ў Пецярбургу адбудзецца прэзэнтацыя поўнай вэрсіі «Блякаднай кнігі» Алеся Адамовіча і Данііла Граніна. Кніга, якая выйшла амаль трыццаць гадоў назад, была зьнявечаная цэнзурай. Да 70-годдзя прарыву блякады выданьне пабачыла сьвет без купюр, піша «Расійская газета». Зьяўленне гэтай кнігі ўспрымаецца як прысуд ўладзе, бездапаможнасьць і несумленнасьць якой высьвяціла праўда вайны.
«РГ» апісвае хроніку блякады і цытуе сьведчаньні відавочцаў тых страшных падзей. Пралікі ўладаў каштавалі Ленінграду сотняў тысяч жыцьцяў: рашэньне камісіі Дзяржкамітэту абароны аб тэрміновым увозе прадуктаў харчаваньня ў Паўночную сталіцу ў сувязі з пагрозай аблогі было прынятае занадта позна — толькі ў канцы жніўня. Кола вакол Ленінграда замкнулася 8 верасьня 1941 году, аднак мясцовыя ўлады з баязлівасьці не дакладвалі пра гэта ў Стаўку, спадзеючыся на дапамогу савецкіх войскаў. Аб блакадзе горада не паведамлялася і насельніцтву.
Знакамітая паэтка Вольга Бергольц пісала ў тыя дні ў дзёньніку, апублікаваным толькі ў 2010 годзе: «Бездапаможныя клопаты ўлады і партыі, за якія пакутліва сорамна ... Як жа давялі да таго, што Ленінград абложаны, Кіеў абложаны, Адэса абложана. Бо немцы ўсё ідуць і ідуць ... Артылерыя садзіць бесьперапынна ... Ня ведаю, чаго ўва мне больш — нянавісьці да немцаў ці раздражненьня, шалёнага, шчымлівага, зьмяшанага зь дзікай жалем, — да нашага ўраду ... Гэта называлася: „Мы гатовыя да вайны“. Вось жа сволачы, авантурысты, бязьлітасныя сволачы!»
Да пачатку блякады ў горадзе засталіся больш за два мільёны цывільнага насельніцтва.
У дзень пачатку блякады горад бамбілі, пажары палалі паўсюль. Самы вялікі пажар у той дзень узьнік на харчовых складах, дзе згарэла значная частка запасаў харчаваньня. Аднак, адзначае «РГ», савецкая вэрсія, што гэты пажар і стаў галоўнай прычынай голаду, не адпавядае рэчаіснасьці, паколькі запасаў там было ўсяго на некалькі дзён.
З 20 лістапада ленінградцы сталі атрымліваць самую нізкую норму хлеба за ўвесь час блакады — 250 грамаў па рабочай картцы і 125 грамаў па службовай і дзіцячай. У ленінградзкім хлебе мукі было 40%, астатняе — жмых, цэлюлёза, солад. Узімку 1941-1942 гадоў ленінградцы мерзьлі ў абаграваных толькі «буржуйкамі» кватэрах, дзе тэмпэратура рэдка ўздымалася да плюсавой. У сьнежні 1941 году была адключана электрычнасьць, не працавала каналізацыя.
Аднак, па ўспамінах відавочцаў, гарадзкое і абласное кіраўніцтва праблем з харчаваньнем не адчувала. Так, супрацоўнік сталовай Смольнага пісаў у сваім дзёньніку, што ў доме ўраду «было абсалютна ўсё, без абмежаваньняў, як у Крамлі», у тым ліку садавіна, гародніна, ікра, пірожныя, а малако і яйкі дастаўляліся з падсобнай гаспадаркі ва Ўсяволожскім раёне. Уласная пякарня выпякала розныя тарты і булачкі. Пра пірожныя ўспомніў і ленінградзкі інжынэр гідралёгіі, які распавёў, як быў па справах водазабесьпячэньня ў першага сакратара Ленінградзкага гаркаму партыі Андрэя Жданава: «Ледзь прыйшоў, хістаўся ад голаду... Ішла вясна 1942 году. Калі б я ўбачыў там шмат хлеба і нават каўбасу, я б не зьдзівіўся. Але там у вазе ляжалі пірожныя».
Аб паўнавартасным харчаваньні партыйнай намэнклятуры пісаў у сваіх дзёньніках і супрацоўнік Смольнага, інструктар аддзела кадраў гаркаму ВКП (б) Мікалай Рыбкоўскі. У сьнежні 1941-га ён з задавальненьнем апісваў сваё мэню: макароны або каша з маслам па раніцах, першае і мясное другое на абед. Вясной 1942 году Рыбкоўскі быў адпраўлены «для папраўкі здароўя» ў партыйны санаторый і там працягнуў апісаньне сваіх трапез: «Кожны дзень мясное — бараніна, вяндліна, кура, гусь, індык, каўбаса; рыбнае — лешч, салака, корушка, і смажаная, і адварная, і заліўная. Ікра, балык, сыр, піражкі, какава, кава, гарбата, 300 грамаў белага і столькі ж чорнага хлеба на дзень... і да ўсяго гэтага па 50 грам вінаграднага віна, добрага партвэйну да абеду і вячэры...»
А галадоўнікі ленінградцы той жа вясной зьбіралі траву на гарадзкіх газонах, каб рыхтаваць зь яе розныя стравы — салату зь дзьмухаўцоў, суп з крапівы, запяканку са сьніткі.
Дакладная колькасьць ахвяр блякады да гэтага часу невядомая. Паводле сучасных зьвестак, ад голаду і хвароб у абложаным горадзе загінулі ад аднаго мільёна двухсот тысяч да паўтара мільёна чалавек.