Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАНС БЛІКС: “ІРАК НЯ ДАЎ АДКАЗУ НА МНОГІЯ ПЫТАНЬНІ”


Віталь Тарас, Прага

“Мы былі там тры месяцы, аб’езьдзіўшы краіну ўздоўж і ўпоперак. Мы не знайшлі ніякіх прыкметаў прысутнасьці такой зброі. І натуральна, калі б мы выявілі штосьці драматычнае, мы б неадкладана паведамілі аб гэтым у Раду бясьпекі”.

Ганс Блікс, аднак, дадаў, што Ірак пакінуў без адказу шмат важных пытаньняў. Уважлівае вывучэньне дакладу, прадастаўленага Багдадам у ААН месяц таму, паводле словаў Блікса, яшчэ больш узмацніла пачатковае ўражаньне пра адсутнасьць там поўнай інфармацыі.

Як паведамляе агенцыя Reuters, адразу пасьля выказваньняў кіраўніка інспэкцыі ААН на біржах ізноў падскочылі цэны на нафту, бо адмыслоўцы лічаць, што гэтая крытыка на адрас Багдаду дае ЗША дадатковыя аргумэнты на карысьць вайсковай апэрацыі ў Іраку.

Афіцыйны Багдад адмаўляе, што прадстаўлены даклад зьяўляецца няпоўным. 27 студзеня Ганс Блікс і Эль Барадэй павінны прадставіць падрабязную справаздачу аб выніках ваеннай інспэкцыі ў Іраку. Паведамляецца, што неўзабаве генэральны дырэктар МАГАТЭ прыбудзе ў Вашынгтон на кансультацыі з дарадцай прэзыдэнта ЗША ў справах нацыянальнай бясьпекі Кандалізай Райс і дзяржсакратаром Колінам Паўэлам.
XS
SM
MD
LG