Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шостыя суткі працягвае галадоўку пад арыштам гарадзенец Зьміцер Іваноўскі


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Зьміцер Іваноўскі знаходзіцца ў спэцпрыёмніку Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі. Дзяжурны па спэцпрыёмніку мне сёньня паведаміў, што скаргаў на здароўе ў арыштаванага нібыта няма, і галадоўка працягваецца. Некалькі разоў за кратамі галадаў таксама Валеры Леванеўскі — кіраўнік незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў.

(Леванеўскі: ) “Галадаць там вельмі лёгка. Чаму? — бо есьці там нармальнаму чалавеку немагчыма”.

Валеры Леванеўскі доўга змагаўся, каб палепшыць умовы утрыманьня ў спэцпрыёмніку. Ён гаворыць, што сёе-тое ўдалося зьмяніць. Напрыклад, можна цяпер атрымліваць амаль любыя перадачы, неабмежаваную колькасьць цыгарэтаў.

(Леванеўскі: ) “І расклад зьмяніўся: цяпер там усіх выводзяць у прыбіральню — калі захочуць, а раней выводзілі толькі а шостай раніцы”.

Праўда, Валеры Леванеўскі зазначае, што арыштаваныя па-ранейшаму ляжаць не на ложках, а папросту на драўлянай падлозе, і камэры часьцяком перапоўненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG