Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРЫЧАЎСКІ МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАВОДЗІЦЬ ТЫДНЁВУЮ АСЬВЕТНІЦКУЮ АКЦЫЮ


Марыя Усьціновіч, Крычаў

Штодня напрацягу тыдня маладыя людзі будуць клеіць на прыпынках гарамдзкага транспарту, каля крамаў і шапікаў ды ў іншых грамадзкіх месцах улёткі, у якіх будзе распавядацца пра падзеі мінулага, якія людзям варта памятаць.

Сёньня, 4 кастрычніка, ў Крычаве зьявіліся ўлёткі пра падзею 1980 году: у гэты дзень 23 гады таму загінуў у аўтакатастрофе партыйны лідэр БССР Пётар Машэраў. “Ягоная сьмерць спарадзіла мноства плётак,” – гаворыцца ў маладафронтаўскай улётцы, – “а таксама дала падставу для ідэялізацыі – настолькі магутнай, што мы да сёньня заплюшчваем вочы на тое, што зьнішчэньне гістарычнай часткі Менску і канчатковая дэнацыяналізацыя Беларусі адбываліся пад непасрэдным кіраўніцтвам геніяльнага Машэрава. Затое гарэлка тры рублі каштавала дый каўбаса была танная”.

Як паведаміў радыё Свабода лідэр крычаўскага Маладога фронту Максім Руднеў, тыднёвая акцыя “Ні дня без падзеі!” мае на мэце асьвету людзей, а таксама і папулярызацыю Маладога фронту і ягоных ідэяў.
XS
SM
MD
LG