Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНЮ ПРЫЕХАЎ КІРАЎНІК ОФІСУ АБСЭ Ў МЕНСКУ ЭБЭРГАРТ ГАЙКЕН


Сяргей Астраўцоў, Горадня

А 19-й гадзіне — неафіцыйны пункт праграмы — спатканьне з журналістамі закрытай газэты “Пагоня” ў памяшканьні рэдакцыі, затым — агульная вячэра зь Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам. Паводле галоўнага рэдактара “Пагоні” Маркевіча, ён хацеў расказаць госьцю пра лёс супрацоўнікаў газэты, пра тое, што ў горадзе немагчыма заснаваць новае выданьне, бо ўлады апошнія гады заўжды адмаўляюць.

Улады хацелі арганізаваць сустрэчу сп. Гайкена з журналістамі, але ў сьпіс трапілі адно прадстаўнікі афіцыйных мэдыяў. Таму заўтра старшыня місіі АБСЭ адмыслова спаткаецца з журналістамі недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Назаўтра заплянавана наведваньне ім Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Адбудзецца візыт да старшыні гарвыканкаму, а таксама спатканьне з супрацоўнікамі грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша”. Па маіх зьвестках, лёс “Ратушы” вельмі цікавіць сп. амбасадара. Дарэчы, у чацьвер пачнецца суд у справе ліквідацыі гэтага грамадзкага аб’яднаньня.
XS
SM
MD
LG