Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКIЯ ПРАДПРЫМАЛЬНIКI ПАЗБАЎЛЕНЫЯ ГАНДЛЁВЫХ МЕСЦАЎ НА ЦЭНТРАЛЬНЫМ КІРМАШЫ ГОРАДУ


Алег Супрунюк, Берасьце

Ад сёньняшняга дня амаль 350 гандляроў цэнтральнага кірмашу пазбавiлiся месца працы. Здарылася гэта паводле рашэньня Берасьцейскага гарвыканкаму, якое забараняе з 16 траўня гандаль прамысловымi таварамi на цэнтральным кірмашы. Кантраляваць выкананьне гэтага рашэньня было загадана супрацоўнiкам Ленiнскага РАУС Берасьця, якiя сёньня ўраніцу не дазволiлi прадпрымальнiкам распачаць свой гандаль на звычайным месцы.

Падчас стыхiйнага мiтынгу ля будынку гарвыканкаму, гандляры заявiлi, што не пагодзяцца з прапанаваным iм перасяленьнем на рэчавы кірмаш (якi месьцiцца на ўскрайку Берасьця). Прадпрымальнiкi маюць намер праз суд дамагчыся адмены рашэньня гарвыканкаму. У сваю чаргу прадстаўнiкi мясцовай “вэртыкалi” абвесьцiлi пра неабходнасьць правесьцi адмысловую народу ў гэтым пытаньнi, якая прызначаная на 19 траўня.
XS
SM
MD
LG