Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРАНАВІЦКІЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ЎЗЯЛІ ЎДЗЕЛ У АГУЛЬНАГАРАДЗКІМ ШЭСЬЦІ, ПРЫСЬВЕЧАНЫМ СЬВЯТУ ПРАЦЫ


Алесь Горбач, Баранавічы

Не атрымаўшы дазволу на правядзеньне асобнай акцыі, сябры Баранавіцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) сёньня далучыліся да агульнагарадзкога шэсьця, прысьвечанага сьвяту працы. Падтрымаць сваіх партыйцаў адмыслова прыехалі сацыял-дэмакраты зь Берасьця. Да калёны далучыліся гэтаксама і сябры Свабоднага прафсаюзу, Таварыства беларускай мовы.

Некалькі міліцыянтаў начале з намесьнікам начальніка Баранавіцкага ГАУСу падпалкоўнікам Сакутам сталі прад’яўляць прэтэнзіі адносна таго, што над сацыял-дэмакратычнай калёнай ўзьняліся партыйныя бел-чырвона-белыя сьцягі. Паводле іх слоў, сьвята працы – гэта не палітычная акцыя, а таму выкарыстаньне нейкай партыйнай сымболікі забараняецца. Доказы аб тым, што гэтая сымболіка афіцыйна зарэгістраваная, на міліцыянтаў не дзейнічалі. Аднак іхная спроба адціснуць бел-чырвона-белую калёну закончылася няўдала, і яна ўсё ж прайшла паўз кіраўнікоў баранавіцкай “вэртыкалі” па плошчы Леніна.
XS
SM
MD
LG