Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАСТКА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ БЯРОЗЫ ДАЛУЧЫЛАСЯ ДА АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКЦЫІ ПРАТЭСУ


Ягор Маёрчык, Берасьцейская вобласьць

Выключэньне складаюць крама пахавальнага рыштунку і шапікі з пральнымі парашкамі. Нешматлікія наведьнікі маюць магчымасьць зазірнуць толькі сюды. Я падышоў да адной з гандлярак і запытаўся, чаму яна не далучылася да страйку?

Кабета, якая адмовілася прадставіцца, сваю пазыцыю патлумачыла наступным чынам: маўляў, ініцыятары выбралі для акцыі ня вельмі ўдалы момант. Штомесяц у дваццатых чыслах прадрымальнікі выплачваюць дзяржаве падаткі ды зборы рознага кшталту, агульная сума якіх складае 90 эўра. Бярозаўскія бізнэсоўцы казну ўжо папоўнілі. І страйкаваць цяпер ня мае сэнсу. Бюджэт ад гэтага не пацерпіць, а для сябе — адныя толькі страты. Так лічыць адна зь бярозаўскіх гандлярак, якая не далучылася да папераджальнага страйку.

Ня так даўно бізнэсоўцы Бярозаўскага раёну зьвярнуліся ў мясцовы райвыканкам з просьбай аб палёгках. Яны падпісалі адпаведную пэтыцыю, але тая засталася без увагі.

Заўтра на Берасьцейшчыне мусіць адбыцца другі тур выбараў у мясцовыя саветы. Шмат якія кандыдаты на дэпутата абяцаюць страрэньне новых працоўных месцаў шляхам разьвіцьця малога бізнэсу. Самім прадпрымальнікам падаецца малаверагодным выкананьне такіх праграмаў.
XS
SM
MD
LG